Абвешчаны доўгі спіс прэтэндэнтаў на прэмію Анемпадыстава за 2023 год
Журы прэміі Анемпадыстава за 2023 год абвясціла доўгі спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду, мэта якой – уганараваць найлепшыя дызайнерскія рашэнні кніжных вокладак года.
У поўны спіс прэміі трапілі 37 вокладак, з якіх у доўгі спіс журы выбрала 19 намінантаў.
Кацярына Пікірэня – вокладка кнігі «Анталогія паэтак: выбранае Вальжынай Морт»
Ананімны аўтар ці аўтарка – вокладка кнігі Аліны Высоцкай «Беларускі народны соннік»
Ананімны аўтар ці аўтарка – вокладка кнігі Антанаса Шкемы «Белы саван»
Сяргей Шабохін – вокладка кнігі Зінаіды Бандарынай «Да новага заўтра»
Анатоль Лазар – вокладка кнігі Алеся Разанава «З маланкаю ў сэрцы»
Кацярына Пікірэня – вокладка кнігі Мэіра Шалева «За сіняй гарой»
Адам Паўлоўскі – вокладка кнігі Андрэя Сцепанюка «Зямля над белай ракой»
Кацярына Пікірэня – вокладка кнігі Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча «Кар’ера Мікадзіма Дызмы»
Ананімны аўтар ці аўтарка – вокладка кнігі Вала Клемэнта «Круглая Square»
Ананімны аўтар ці аўтарка – вокладка кнігі Сяргія Жадана «Месапатамія»
Ананімны аўтар ці аўтарка – вокладка кнігі Альгерда Бахарэвіча «Ператрус у музеі»
Механізм галасавання рэйтынгавы, гэта значыць, што сябры журы ацэньвалі кожную вокладку паводле дзесяцібальнай шкалы. Сумы балаў вызначылі намінантаў у доўгі спіс.
Прэмія за найлепшую кніжную вокладку заснаваная ў 2019 годзе ў памяць пра мастака, дызайнера і паэта Міхала Анемпадыстава.
Журы ацэньвае дызайн, паліграфічнае выкананне і адпаведнасць афармлення зместу кнігі.
Летась узнагароду атрымалі дызайнерка Яна Галушкіна і лічбавы архіў VEHA.