Журы прэміі Анемпадыстава за 2023 год абвясціла доўгі спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду, мэта якой – уганараваць найлепшыя дызайнерскія рашэнні кніжных вокладак года.
У поўны спіс прэміі трапілі 37 вокладак, з якіх у доўгі спіс журы выбрала 19 намінантаў.
- Кацярына Пікірэня – вокладка кнігі «Анталогія паэтак: выбранае Вальжынай Морт»
- Ананімны аўтар ці аўтарка – вокладка кнігі Аліны Высоцкай «Беларускі народны соннік»
- Ананімны аўтар ці аўтарка – вокладка кнігі Антанаса Шкемы «Белы саван»
- Сяргей Шабохін – вокладка кнігі Зінаіды Бандарынай «Да новага заўтра»
- Анатоль Лазар – вокладка кнігі Алеся Разанава «З маланкаю ў сэрцы»
- Кацярына Пікірэня – вокладка кнігі Мэіра Шалева «За сіняй гарой»
- Адам Паўлоўскі – вокладка кнігі Андрэя Сцепанюка «Зямля над белай ракой»
- Кацярына Пікірэня – вокладка кнігі Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча «Кар’ера Мікадзіма Дызмы»
- Ананімны аўтар ці аўтарка – вокладка кнігі Вала Клемэнта «Круглая Square»
- Ананімны аўтар ці аўтарка – вокладка кнігі Сяргія Жадана «Месапатамія»
- Ананімны аўтар ці аўтарка – вокладка кнігі Альгерда Бахарэвіча «Ператрус у музеі»
- Святлана Дземідовіч, Лукаш Левандоўскі – вокладка кнігі Насты Кудасавай, Святланы Дземідовіч «Побач»
- Ананімны аўтар ці аўтарка – вокладкі кніг Віславы Шымборскай, Адама Міцкевіча, Марыі Кунцэвічовай для серыі «Польская класіка для беларускага чытача»
- Марыя Сыракваш – вокладка кнігі Марыі Маціёс «Салодкая Даруся»
- Сяргей Шабохін – вокладка кнігі Яўгеніі Пфляўмбаўм «Сонца»
- Ананімны аўтар ці аўтарка – вокладка кнігі Ганны Янкуты «Час пустазелля»
- Сяргей Шаматульскі – вокладка кнігі Сяргея Лескеця «Шэпт»
- Уладзімір Міхневіч – вокладка кнігі Алеся Плоткі «Bloodlands 20/22 Belarus/Ukraine»
- Артур Камароўскі, Ксенія Шталенкова – вокладка кнігі Артура Камароўскага «Corpus Vile»
Механізм галасавання рэйтынгавы, гэта значыць, што сябры журы ацэньвалі кожную вокладку паводле дзесяцібальнай шкалы. Сумы балаў вызначылі намінантаў у доўгі спіс.
Прэмія за найлепшую кніжную вокладку заснаваная ў 2019 годзе ў памяць пра мастака, дызайнера і паэта Міхала Анемпадыстава.
Журы ацэньвае дызайн, паліграфічнае выкананне і адпаведнасць афармлення зместу кнігі.
Летась узнагароду атрымалі дызайнерка Яна Галушкіна і лічбавы архіў VEHA.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
абсалютна ўсе вокладкі шчыра кажучы, не конкурсныя.