Стала вядомая праграма фестывалю Pradmova ў Познані

Культура

У суботу, 30 лістапада, у Познані пачынаецца заключная частка фестывалю PRADMOVA. На працягу двух дзён адбудуцца прэзентацыі кніг і аўтарскіх праектаў, лекцыі, канцэрты, спектаклі і інтэрактыўныя майстар-класы.

Сярод яркіх падзей фестывалю — прэзентацыя паэтычнага зборніка «Астралябія Божых таямніц» ад беларускамоўнай паэткі з Іспаніі Анхелы Эспіносы Руіс, якая дэманструе сувязь беларускай мовы і культуры з міжнароднай супольнасцю. Ганна Янкута прадставіць сваю дзіцячую кнігу «Кот Шпрот і вежавы гадзіннік», якая ўжо палюбілася маленькім чытачам, таксама ў межах познаньскай PRADMOVA адбудуцца перфарматыўныя чытанні Жэні Давідзенкі «10 гадзін наўпрост дадому» і паказ спектакля «Шум» ад Teatr Emigrant.

Для аматараў гісторыі і культуры адбудуцца цікавыя лекцыі і дыскусіі. Сярод іх выступ Віктара Шадурскага і прэзентацыя яго даследавання «Нараджэнне беларускага Левіяфана», прысвечанага перыяду пераходу Беларусі ад парламенцкай рэспублікі да аўтарытарызму.

Навуковая сенсацыя чакае наведнікаў імпрэзы «Мінулае і будучае беларускага самвыдату» ад Таццяны Астроўскай і Уладзіслава Гарбацкага.

Музычная частка фестывалю аб’ядноўвае розныя фарматы і стылі: ад спеўных сходаў да сучасных праектаў, такіх як музычна-паэтычны праект «Літараноты»  стануць яркім завяршэннем аднаго з фестывальных дзён. На ўсіх пляцоўках будзе працаваць кніжны кірмаш, дзе наведвальнікі змогуць набыць навінкі беларускай літаратуры, пазнаёміцца з новымі выданнямі і пагутарыць з аўтарамі і выдаўцамі.

Цалкам праграма тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: