Партал «Suspilne.media» друкуе невялікую падборку арт-аб’ектаў, створаных падчас вайны.
«Мастацтва не застаецца ў баку нават у рэаліях поўнамаштабнага наступу Расіі. Наадварот: пад уплывам агрэсіі яно імгненна рэагуе на апошнія выклікі і генеруе ідэі пераасэнсавання падзей сучаснасці», – піша аўтарка артыкула Валерыя Чараднічэнка.
«Яднанне»
![Фотафакт: украінскія арт-аб'екты, створаныя пасля 24 лютага](https://reformby.org/wp-content/uploads/2022/09/simvol-єdnosti.-vitalij-klichko-facebook.jpg)
Гэты сімвал адзінства быў створаны да Дня горада Харкава мясцовай майстэрняй METAL STYLE.
Па прычыне ракетных абстрэлаў замест цэнтральнай плошчы Харкава аб’ект размясцілі каля метро «Арсенальная» ў Кіеве.
Паводле задумы аўтараў, кроплі, што імкнуцца як да зямлі, так і адна да адной, сімвалізуюць адзінства двух гарадоў – Кіева і Харкава, які моцна пацярпеў ад расійскай агрэсіі.
«Кліч роду»
![Фотафакт: украінскія арт-аб'екты, створаныя пасля 24 лютага](https://reformby.org/wp-content/uploads/2022/09/stinopis-klich-rodu.-kmr.gov_.ua_.jpg)
Мурал «Кліч роду» размешчаны у Дарніцкім раёне Кіева, ён нават трапіў у Нацыянальны рэестр рэкордаў Украіны: яго даўжыня складае 93 метры 15 сантыметраў.
Яна Уласенка-Бярнацкая і Юлія Абрамава працу над муралам пачалі ў Дзень Канстытуцыі Украіны. Запрасілі валанцёраў і ўсіх жадаючых. Белыя буслы, якія вяртаюцца дадому, сімвалізуюць вяртанне ўкраінцаў у свае дамы пасля перамогі ў вайне над Расіяй.
«Крыкі душы»
![Фотафакт: украінскія арт-аб'екты, створаныя пасля 24 лютага](https://reformby.org/wp-content/uploads/2022/09/kryki-dushy.jpg)
У Львове каля помніка Тарасу Шаўчэнку размясцілі арт-аб’ект Ульяны Дацышын. Мастачка перапрацавала ўкраінскую карту, дадаўшы скрываўленыя дзіцячыя цацкі, разбураныя дамы, калючыя правады і каласкі пшаніцы, якія прарастаюць скрозь спаленую расійскімі захопнікамі зямлю. Аўтарка патлумачыла, што сваім творам хацела паказаць свету, да чаго прывяла палітыка саступак і кулуарных дамоўленасцей з агрэсарам, калі ў абмен на энергарэсурсы еўрапейскія палітыкі заплюшчвалі вочы на забойствы ўкраінцаў.
«Дзяцінства 2022»
![Фотафакт: украінскія арт-аб'екты, створаныя пасля 24 лютага](https://reformby.org/wp-content/uploads/2022/09/dzyaczinstva.jpg)
24 жніўня перад будынкам Адэскай ваеннай адміністрацыі была адкрыта інсталяцыя Андрэя Любава «Дзяцінства 2022». На процітанкавых вожыках размешчаны перавернутыя салдацкія каскі з высаджанымі аксаміткамі. Дзеці сумесна з мастакамі размалявалі «гаршкі» для кветак. Кожная кветка сімвалізуе дзіця, у якога вайна забрала жыццё.
«Zастрелись»
![Фотафакт: украінскія арт-аб'екты, створаныя пасля 24 лютага](https://reformby.org/wp-content/uploads/2022/09/zastrelis-768x1024.jpg)
Часовая скульптура Дзмітрыя Іва з назвай «Zастрелись» прысвечана расійскаму прэзідэнту. Аб’ект выкананы з чорнага металу і пакрыты спецыяльнай іржой.
Абаронцы Марыупаля
![Фотафакт: украінскія арт-аб'екты, створаныя пасля 24 лютага](https://reformby.org/wp-content/uploads/2022/09/roўna.jpg)
Графіці з партрэтамі Віталя Семчука і Канстанціна Друзя – загінулых азоўцаў з Роўна, размешчана на Ровенскай Тэатральнай плошчы.
![Фотафакт: украінскія арт-аб'екты, створаныя пасля 24 лютага](https://reformby.org/wp-content/uploads/2022/09/57381ed0247fecd4.jpg)
Графіці, прысвечанае сімвалу ўкраінскай няскоранасці «Азоўсталі», было намалявана на пашкоджаных ад расійскіх удараў гаражах у Кіеўскім раёне Харкава.
«Прывід Кіева»
![Фотафакт: украінскія арт-аб'екты, створаныя пасля 24 лютага](https://reformby.org/wp-content/uploads/2022/09/1661678871-1104.jpg)
У гістарычным цэнтры Кіева, на Падоле, знаходзіцца мурал «Прывід Кіева», зроблены на аснове фатаграфіі аднаго з пілотаў 40-й брыгады тактычнай авіяцыі Паветраных сіл Украіны. На малюнку пілот-«прывід» у кабіне знакамітага самалёта МіГ-29.
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: