У пасольстве Украіны ў ЗША адбылася афіцыйная цырымонія перадачы Украіне прадметаў гістарычнай спадчыны, якія былі затрыманыя мытна-памежнай службай ЗША пры спробе незаконнага ўвозу з РФ.
Пра гэта паведаміў міністр культуры і інфармацыйнай палітыкі Аляксандр Ткачэнка.
Афіцыйная цырымонія перадачы артэфактаў адбылася ў Пасольстве Украіны ў ЗША.
Сярод перададзеных рэчаў: мячы скіфскай культуры VI-V ст да н.э. (арэал распаўсюджання – лесастэпавая, стэпавая частка Украіны і АР Крым) і крамянёвая шліфаваная сякера III тысячагоддзя да н. э., што, паводле інфармацыі Інстытута археалогіі Украіны, адносіцца да культуры шарападобных амфар.
Ткачэнка падзякаваў праваахоўным органам ЗША і Украіне і ўсім датычным, якія ажыццявілі такую аперацыю.
«Мы вернем усё, што скрала ў нас Расея — тэрыторыі, людзей, прадметы мастацтва і культурная спадчына«, — напісаў міністр у сваім тэлеграм-канале.
Па заявах украінскіх уладаў, расійскае ўварванне ва Украіну суправаджаецца разбурэннем і разрабаваннем гістарычных месцаў і скарбаў у прамысловых маштабах. Аляксандр Ткачэнка заявіў, што скралі экспанаты амаль у 40 украінскіх музеях. Рабаванне і разбурэнне культурных аб’ектаў нанесла шкоду, якая ацэньваецца сотнямі мільёнаў еўра.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: