Зноў скандал на фестывалі PRADMOVA: на дыскусіі пра беларускі тэатр выступаў адно рускі рэжысёр

Главное
Афіша да івэнту. Фота: фейсбук фестывалю "Прадмова".

Учора, 7 кастрычніка, у межах фестываля інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA адбылася дыскусія «Беларускі тэатр у выгнанні: як знайсці свой шлях». У размове мусіць былі прыняць удзел: беларускі тэатральны рэжысёр Юра Дзівакоў і расійскі рэжысёр Іван Вырыпаеў (Мадэратар сустрэчы Андрэй Масквін). Але Юры Дзівакоў захварэў — і па тэме ў выніку разважаў у фармаце анлайн толькі спадар Вырапаеў. Вольна ці нявольна атрымалася, што голасам незалежнага беларускага тэатра стаў расійскій аўтар. Гэта абурыла тэатральную супольнасць.

«Вырыпаеў распавядае пра беларускі тэатр на фестывалі Прадмова. У арганізатараў не з’явілася думкі пазваць беларусаў? Пры тым, што тэатральных дзеячаў і дзяячак тут да халеры», — падняла пытанне беларуская тэатральная рэжысёрка, музыка і акторка Паліна Дабравольская.

«У сеціве распаўсюджваюць пытанне да арганізатараў — ці бракуе беларусаў, каб беларусам расказваць пра беларускі тэатр? Ужо каторы год адны і тыя ж граблі ў Прадмовы. Разумнейшыя людзі арганізуюць і не бачаць відавочных рэчаў. Так і будзем вечнымі школьніцамі, да якіх запрашаюць замежных «вучоных», — падтрымала калег тэатральная даследчыца Таццяна Арцімовіч.

Да дыскусіі далучыліся: тэатральная менеджэрка Марына Дашук, фатографы Аляксандр Канаплёў і Юлія Лейдзік, акторка Святлана Гайдалёнак, іншыя дзеячы і дзеячкі.

Нагадаем, што ў мінулым годзе «Прадмова» трапіла ў падобную сітуацыю. Арганізатары запрасілі на леташні форум расійскага кінакрытыка Антона Доліна — гэта справакавала хвалю рэакцый. Чаму арганізатары папулярызуюць расійскую культуру замест таго, каб зрабіць галасы прадстаўнікоў беларускай культуры і мастацтва больш гучнымі і заўважнымі ў цяпершаніі час? — так можна акрэсліць асноўную тэзу, з якой супольнасць звярталася да каманды фестываля інтэлектуальнай кнігі.

Невыпадкова і прэцэдэнт «Прадмовы-2023» не пакінуў абыякавым не толькі тэатральную супольнасць.

«Прабачце, я абяцала маўчаць на гэты конт, але не магу, — эмацыйна выказалася на сваёй старонцы ў сацсетках па тэме беларуская рэжысёрка Улада Сянькова. — Беларусы, можа хопіць аглядацца на расейцаў, каб дадаць вагі і прасмотраў свайму мерапрыемству, праекту, чаму заўгодна? Ну калі не зараз, у 2023 годзе, калі мы трошкі больш зразумелі і адчулі пра сябе як пра беларусаў, то калі? Няўжо ў Варшаве няма беларусаў, якія не змогуць паразмаўляць пра беларускі (!) тэатр? Мы ўвогуле дзве розныя краіны, ці адна? Вы ўяўляеце сабе, што беларускія імёны заўсёды былі ціхімі ў нашай краіне праз тое, што на іх месцы стаялі расейскія? Дык што — вы пераехалі ў Еўропы і працягваеце па старым метадычкам? І не трэба тут пра агульныя каштоўнасці і якія яны малайцы, не пра гэта ўвогуле гаворка ідзе. Гадамі тут пішу пра «шанаваць сваё», стамілася ўжо. Ай. Сумна».

Адзначым, што Іван Вырыпаеў быў прадстаўлены на дыскусіі як польскі і еўрапейскі рэжысёр.

Іван Вырыпаеў вядомы публіцы як рэжысёр фільмаў «Эйфарыя», «Кісларод», «Танец Делі», ды іншых. Ён з’яўляецца сузаснавальнікам прадзюсарскай кампаніі WEDA, і з 2014 года жыве ў Польшчы. Летась прыняў рашэнне аб адмове ад расійскага грамадзянства. Тады ж атрымаў польскае. У польскіх тэатрах ён ставіў спектаклі «Дзённік Жарабцовай Паліны» (Музей Паўстання, Варшава), «Дзядзя Ваня» (Польскі тэатр ім. Арнольда Шыфмана, Варшава). У 2021 разам беларускімі і польскімі акторамі паставіў спектакль «1.8 m», заснаваны на рэальных гісторыях палітзняволеных Беларусі.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: