З дапамогай платформы глабальнага беларускага буккросінгу «Старонкі» можна знайсці беларускія кнігі ў сваёй мясцовасці, пазнаёміцца з беларускімі аматарамі літаратуры, а таксама мець доступ да калекцыі прыватных кніг, якімі можна абменьвацца.
«Больш не абавязкова замаўляць кнігі, аплачваць дарагую перасылку і доўга чакаць. Са «Старонкамі» ты зможаш чытаць больш», — паведамляецца на сайце платформы.
Старонкі з’яўляюцца платформай, на якой чытачы маюць магчымасць знайсці ці прапанаваць кніжкі для пазыкі, продажу альбо ў якасці падарунка. Таксама на сайце размешчана мапа з пазначэннем бібліятэк і кніжных крам з беларускім кнігамі па ўсім свеце. Просяць дасылаць актуальную інфармацыю на адраc [email protected].
На сайце ўжо 48 кніг. Сярод іх: «Новая зямля» Якуба Коласа, «Свінні» Аляксандра Чарнухі, «Дзікае паляванне караля Стаха» Уладзіміра Караткевіча, «Шэпт» Сяргея Лескеця, «Запіскі афіцэра Чырвонай арміі» Сяргея Пясецкага, «Былы сын» Сашы Філіпенкі і іншыя.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: