Закрываецца мінская арт-прастора Hide

Культура
Фота: facebook.com/minskhide.

«Удзячны лёсу, што быў часткай гэтага месца», — заўсёднікі мінскай арт-прасторы Hide развітваюцца з клубам. Учора каманада пляцоўкі паведаміла пра свае закрыццё ў сацсетках.

«Сябры, мы закрываемся. Апошняя паці 07.01. Анонс і лайн-апы пазней. Бясконца любім вас», — напісала каманада Hide ў сторыз.

«Гэта трэш… Вельмі-вельмі сумна такое бачыць і ўсведамляць. Наш гурт шмат сувязвае менавіта з гэтым месцам», «Вы — лепшыя», «Развітваемся з чарговым добрым месцам», «Сказаць, што я ў шоку — нічога не сказаць», — заўсёднікі і сябры пляцоўцы не хаваюць эмоцый з нагоды сумнай навіны і дзякуюць камандзе клуба за зробленае.

У кастрычніку гэтага года ў Hide ўварваліся сілавікі і затрымалі аднаго з наведвальнікаў. Пра жортскі рэйд сілавікоў у клуб пісалі медыя.

Арт-прастора Hide, якая месцілася па адрасе вуліца Кастрычніцкая 19/4, з’яўлялася пляцоўкай-трансформерам. Там маглі адбывацца выставы, тэатральныя пастаноўкі, канферэнцыі, сустрэчы і вечарынкі. Каманада прасторы займалася івэнт-праектамі больш за 13 гадоў. Сам клуб працаваў з канца 2010-х.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: