Заўтра ў Варшаве стартуе фестываль PRADMOVA: інтэлектуальнае падарожжа працягваецца

Культура

З 6 па 9 кастрычніка ў Варшаве адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Гасцей варшаўскай эдыцыі форуму інтэлектуальнай кнігі чакае вельмі насычаная праграма: літаратурныя мерапрыемствы, выстава пераможцаў конкурсу ART PRADMOVA, паказ спектакляў “Плошча Перамогі” паводле Альгерда Бахарэвіча і “Ціхары” паводле Сашы Філіпенкі, а таксама канцэрт, дзе выступяць Iva Sativa, Сяржук Доўгушаў, Пётр Клюеў, NAVIBAND, luty sakavik.

Таксама PRADMOVA ў Варшаве ўключыць у сябе сустрэчы з літаратарамі, прэзентацыі арыгінальных і перакладных кніг, дыскусіі па гісторыі, філасофіі і мастацтве, публічныя лекцыі, Ноч паэзіі, кніжны кірмаш і, вядома ж, сустрэчы са знаёмымі і сябрамі.

Сярод удзельнікаў і ўдзельніц фестывалю: Алесь Аркуш, Уладзімір Арлоў, Альгерд Бахарэвіч, Наста Кудасава, Святлана Курс (Ева Вежнавец), Уладзімір Някляеў, Дамініка Словік, Дзмітрый Строцаў, Саша Філіпенка, Андрэй Хадановіч, Юля Цімафеева; сацыёлаг Стыў Фулер; тэатралы Аляксандр Гарцуеў, Юрый Дзівакоў; філосафы і інтэлектуалы Павел Баркоўскі, Андрэй Дудко, Максім Жбанкоў, Славамір Серакоўскі і іншыя.

Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны, але на некаторыя івэнты спатрэбіцца абавязковая рэгістрацыя на сайце.

Адрас правядзення фестывалю: ul. Foksal, 11

Поўная праграма фэсту тут.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: