Фестываль беларускай традыцыі SONCAHRAJ сёлета праходзіць у другі раз. Сёння, 24 чэрвеня, ён завяршаецца святкаваннем Купалля на пляжы ў польскай вёсцы Бандары.
Тых, хто не зможа наведаць свята аўтэнтычнай беларускай культуры, запрашаюць назіраць за канцэртам і фіналам святкавання з 19.00 па Варшаве.
Трансляцыя пройдзе тут. У фінальным канцэрце прымуць удзел:
- Спеўны гурт з Дубіч Царкоўных;
- «Чырвоныя Шпількі»;
- «Журавінкі» ZHRAJA;
- Капэла Алены Мялешкі (Беларусь);
- Спеўны гурт з Дабрывады;
- «Беларускі цуд» (Літва);
- Капэла «Колісьнія» (Беларусь);
- Miareža (Беларусь);
- Hajda Banda / Гайда банда.
Нагадаем, што сутнасць і галоўнае мэта фестывалю SONCAHRAJ у падтрымцы сапраўднай, аўтэнтычнай, народнай творчасці і ў прамоцыі культуры беларусаў Падляшшя.
Яго арганізатар, фонд «Тутака», рэгулярна ладзіць летам два фестывалі, прысвечаныя традыцыйнай (SONCAHRAJ) і сучаснай культуры (TUTAKA).
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Поддержите Reform.news донатом!
🔥
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: