З Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі «ушли» яшчэ адну актрысу

Культура
Ганна Семяняка. Скрыншот з відэа.

У Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі працягваюцца кадравыя страты. У пачатку лістапада пасля затрымання і содняў былі звольненыя чатыры акторы, якія гралі ў найбольш папулярных спектаклях тэатра: сярод іх Максім Брагінец, Дзмітрый Давідовіч, Арцём Курэнь. Сёння стала вядома, што з установы «сышла» Ганна Семяняка — адна з зорных актрысаў тэатра, даведалася «Зеркало».

З сайта тэатральнай установы ўжо прыбралі старонку артысткі.

Ганна Семяняка працавала ў РТБД больш за дзесяць гадоў. Яна была занятая ў найлепшых пастаноўках установы — «Шлюб з ветрам», «Забалоцце», «Пачупкі» ды іншых. У даробку актрысы — удзел у незалежных праектах 2010-х, сярод іх PATRIS, «Опіум», «З вучылішча», «Крыніцы святла». На VII Рэспубліканскім фестывалі нацыянальнай драматургіі ў Бабруйску ў 2019 годзе яна была прызнана «Найлепшай актрысай» за ролю Дзіны ў спектаклі «Сірожа» паводле п’есы Юліі Чарняўскай.

Прычына «сыходу» актрысы невядомая. Адна з магчымых — у рэпертуары тэатра амаль не засталося спектакляў, дзе грае Ганна — пасля звальнення чатырох актораў установа адмяняе адну касавую пастаноўку за іншай, бо ў апошніх і былі задзейнічаны «нядобранадзейныя» артысты.

З Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі «ушли» яшчэ адну актрысу
Арцём Курэнь і Ганна Семяняка. Фота: сайт РТБД.

Акрамя таго, Ганна — жонка звольненага актора Арцёма Кураня, з якім іграла ў пастаноўках вядучыя ролі — напрыклад, у топавым «Шлюбе з ветрам».

Уласна, тэатр за апошнія дні пазбавіўся пяці артыстаў, якія складалі «ядро» трупы, і не меней чатырох спектакляў, за квіткамі на якія стаялі чэргі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: