Прапануем развітацца з адыходзячым 2022 годам шпацырам па зімовым вячэрнім Мінску. Паўсядзённы і фармальна святочны, знаёмы і зменлівы, пакінуты, расчараваны і дзелавы, настальгічны і рэжымны, шумны і ціхі, савецкі і еўрапейскі — Мінск — горад, па якім сумуеш, нават калі ў ім жывеш.
А што ўжо казаць, калі ты ад яго далёка.
Сугучна з песняй ірландскага гурта U2, мы паглядзелі на Мінск у настроі «with or without you» — з намі ці без нас. Прыгожы, далёкі, родны. З «вечным» надвор’ем «каля нуля».
І, перафразуючы радкі песні, пакуль без нас, але з намі.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: