Выстава «Выбраныя сваяцтвы» пяці беларускіх мастачак адкрылася ў рэзідэнцыі Пасольства Германіі ў Мінску

У рэзідэнцыі Пасольства Германіі ў Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Выбраныя сваяцтвы» пры ўдзеле Часовага Паверанага ў справах Германіі ў Беларусі Міхаэля Новака і ў прысутнасці гасцей з дыпламатычных і дзелавых колаў.

Фрагмент экспазіцыі выставы «Выбраныя сваяцтвы». Фота: facebook/posolstvogermaniiminsk.

У рамках выставы ў рэзідэнцыі прадстаўлены 26 твораў беларускіх мастачак Вольгі Орсік, Кацярыны Пашкевіч, Ірыны Ясюкайць-Дударавай, Алены Гіль і Таццяны Радзівілка.

Скульптура Вольгі Орсік. Фота: facebook/posolstvogermaniiminsk.

Назва выставы «Выбраныя сваяцтвы» спачатку выкарыстоўвалася для апісання хімічнага працэсу, а пасля, стаўшы назвай кнігі знакамітага нямецкага пісьменніка Іагана Вольфганга фон Гётэ, пачала абазначаць пачуццё блізкасці з чалавекам, справай, ідэяй. Выстава прымяняе паняцце «Выбраныя сваяцтвы» да сучаснага мастацкага асяроддзя Беларусі, імкнецца знайсці сувязі паміж беларускімі мастачкамі. У цэнтры ўвагі – пытанне: Што стымулюе мастачак усталёўваць «сваяцкія сувязі» і які ўплыў гэтыя сувязі аказваюць на мастацкае асяроддзе Беларусі?

Куратар праекта – Клуб «Факультатыў».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!