Міжнародны дзень ААН у падтрымку ахвяр катаванняў адзначаецца 26 чэрвеня. «Прававая ініцыятыва» традыцыйна прымяркоўвае да яго «Тыдзень супраць катаванняў», у межах якога праводзіць цыкл адукацыйных мерапрыемстваў, каб прыцягнуць увагу да здзекаў з затрыманых ды зняволеных беларусаў і беларусак, якія працягваюцца.
Кампанія пройдзе з 24 па 30 чэрвеня ў розных краінах Еўропы, піша «Вясна».
Сярод мерапрыемстваў плануюцца монаспектакль рэжысёра і акцёра Паўла Гарадніцкага «Паслязаўтра будзе заўтра». У Львове ў будынку былой турмы на Лонцькага адбудзецца Дзень адчыненых дзвярэй, турэмны эксперымент зладзяць у турме-музеі ў Вільні, пройдзе анлайн-аўкцыён карціны Вольгі Якубоўскай.
Уся праграма тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: