Мастацтвазнаўца, гісторык архітэктуры і культуролаг Сяргей Харэўскі выдаў ілюстраванае даследаванне “Мінск у мастацтве. Вобразы горада розных эпох”, у якім аналізуе творы мастакоў, прысвечаныя сталічным краявідам.
«Некалькі гадоў таму я напісаў нізку эсэ пра мастакоў Менска для часопіса «Мастацтва», — згадвае аўтар Сяргей Харэўскі. — У ім параўноўваліся колішнія вобразы з сучаснымі фатаграфіямі горада. Тыя дванаццаць эсэ сталі для мяне падставаю ўкласці гэтую кнігу, напісаўшы яшчэ некалькі тэкстаў. Давялося грунтоўна ўсё дарабіць і дадаць апарат спасылак, каб прывесці ў адпаведнасць з навуковымі патрабаваннямі. На гэта пайшло яшчэ пару гадоў. Мае навуковыя рэцэнзенты ў Беларусі і Літве высока ацанілі гэты корпус тэкстаў. Значыць, высілкі былі не марныя. І вось… маем!»
Кніга выйшла ў выдавецтве «Логвінаў».
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram