Імпрынтам Skarynyčy выдадзена кніга «Побач» з вершамі Насты Кудасавай і малюнкамі Святланы Дземідовіч.
«Нават не верыцца. Але гэта сапраўды тысяча асобнікаў маёй самай доўгачаканай кнігі, — напісала Наста Кудасава ў «Фэйсбуку». — Яна вялікая і прыгожая, з малюнкамі Sviatlana Sofia Dzemidovich. Калі вам надакучыць чытаць мае вершы, можна будзе любавацца кнігай як альбомам класнай графікі, тая ўжо дакладна не надакучыць, — такі быў мой падступны план».
Кніга будзе прадстаўлена на стэндзе незалежных беларускіх выдаўцоў на кніжным кірмашы ў Беластоку, які пройдзе з 21 па 23 красавіка.
Пасля выставы кнігу можна будзе набыць у Варшаве і з перасылкай поштай па Польшчы і іншых краінах.
У Беларусі выданне павінна з’явіцца ў продажы з 1 мая.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram