Выйшла кніга-пераможца конкурсу «Шуфлядка»

Культура

У выдавецтве «Янушкевіч» выйшла кніга, якая перамагла ў конкурсе рукапісаў «Шуфлядка» — «Забойства на вуліцы Макаёнка» аўтарства Клёка Штучнага, — паведамляе bellit.info.

Кніга перадае атмасферу задушлівага, прыціснутага рэпрэсіямі Менску ўзору 2022 году, з пустымі афішнымі тумбамі і поўнымі аўтазакамі.

Сюжэт яе адпаведны…

За вакзалам дзіцячай чыгункі пякельным механізмам задушаная Жанна Танцэн, багемны матылёк і ўдзельніца масавых маніфестацый часоў рэвалюцыі 2020-га.

Зламысная сіла невядомага паходжання падбіраецца таксама да іншай гарадской легенды — вулічнай спявачкі Камароўскай Прымадонны.

Менская міліцыя, занятая паляваннем на палітычных, здае загадкавае забойства ў архіў. За справу бярэцца менскі клан Пісьменных — сумнеўны ранцье і безнадзейны халасцяк Якуб Пісьменны, яго пранырлівы кансільеры Аркадзь Табібулаеў, а таксама яго мёртвая бабка Ханя Пісьменная, якая пры жыцці была імпрэсарыа ці не ўсіх гарадскіх варʼятаў.

Рукапіс кнігі стаў лаўрэатам другога сезону конкурсу рукапісаў «Шуфлядка» (2024 год) у намінацыі «масавыя жанры» (фантастыка, фэнтэзі, дэтэктыў, прыгоды).

Набыць можна па спасылцы.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: