Выдавецтва «Папуры» расказала пра кніжныя планы на 2024 год

Культура

У гэтым годзе ў мінскім выдавецтве «Папуры» запланаваныя два пераклады Рэмарка, працяг гісторыі пра Мешу ад Надзеі Ясмінскай, багата ілюстраванае выданне пра беларускіх нячысцікаў, дзіцячая і дарослая кнігі пра грошы і некалькі перакладаў.

Выдавецтва «Папуры» расказала пра кніжныя планы на 2024 год

«Мае цудоўныя гісторыі на добры сон». Пераклад з французскай Кацярыны Маціеўскай. 20 пяшчотных гісторый з чароўнымі ілюстрацыямі. Пацешаць дзетак і напоўняць іх сны ўтульнасцю і спакоем. Адпраўлена ў друк. Чакаецца ў канцы траўня.Выдавецтва «Папуры» расказала пра кніжныя планы на 2024 год

«Як Меша знайшоў хвост». Аўтар Надзея Ясмінска, ілюстратар Кацярына Дубовік.

Жыў Меша сярод людзей за цёплай печкай, а пра хвост і не думаў. А як прагналі небараку ў лес, зразумеў ён, што цяжка там жыць без хваста. Але дзе яго ўзяць?

Адпраўлена ў друк. Чакаецца ў канцы траўня.

Выдавецтва «Папуры» расказала пра кніжныя планы на 2024 год

«Сабака Мані» Бода Шэфер. Пераклад на беларускую Ігар Крэбс. Самая вядомая ў свеце дзіцячая кніга пра грошы. Аднойчы Кіра знаходзіць на вуліцы параненага сабаку і забірае яго да сябе. І хто б мог падумаць, што звычайны лабрадор акажацца сапраўдным фінансавым геніям? Яшчэ ідзе праца над кнігай.

Выдавецтва «Папуры» расказала пра кніжныя планы на 2024 год

«Беларускія нячысцікі. Лясныя» і «Беларускі нячысцікі. Водныя і балотныя». Аўтар і ілюстратар Артур Басак пры ўдзеле Аліны Длатоўскай. Легендарныя дзеннікі дасведчанага нячысціказнаўцы. Кнігі будуць шыкоўныя! Тканкавы карэньчык, залатое і срэбнае цісненне літар. Ужо адпраўлены ў друк. Чакаецца ў канцы траўня.

Выдавецтва «Папуры» расказала пра кніжныя планы на 2024 год

«Тры таварышы» Эрых Марыі Рэмарка. Пераклад на беларускую Уладзімір Папковіч. Глыбокі і кранальны аповед пра сяброўства, каханне і здольнасць выжываць ў суровых рэаліях міжваеннай Германіі, які пакідае след у сэрцах кожнага чытача. Яшчэ ідзе праца над кнігай.

Выдавецтва «Папуры» расказала пра кніжныя планы на 2024 год

«На заходнім фронце без змен» Эрых Марыі Рэмарка. Яшчэ ідзе праца над тэкстам. Пераклад на беларускую Сяргея Матыркі. Гэта пранізлівая і лірычная гісторыя пра страты, пакуты і расчараванні вайны.

Выдавецтва «Папуры» расказала пра кніжныя планы на 2024 год

«Самы багаты чалавек у Вавілоне». Аўтар — Джордж Сэмюэл Клэйсан. Пераклад на беларускую Наталля Зайцава. Сусветны бестселер пра грошы, які амаль сто гадоў займае верхнія радкі ў спісах найлепшых кніг па кіраванні фінансамі. Яшчэ ідзе праца над кнігай.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: