Навіну пра пазбаўленне выдавецкай ліцэнзіі выдавецтва апублікавала на фэйсбук-старонцы.
“Выдавецтва «Янушкевіч» пазбаўлена выдавецкай ліцэнзіі ў Беларусі. У судовым парадку. Суд адбыўся 4 студзеня па пазове Міністэрства інфармацыі РБ. Найверагодней, быў прыменены арт. 33 Закона аб выдавецкай справе. Калі не памыляемся, такое здараецца ўпершыню ў найноўшай гісторыі”.
Нагадаем, што ў сакавіку 2022 года выдавецтва страціла офіс, у якім працавала цэлых сем гадоў. У маі адкрылася кнігарня «Кнігаўка» на Бядулі, 6 у Мінску, якая прапрацавала сем з паловай гадзін. Потым быў вобшук і адміністрацыйны арышт амаль на месяц Андрэя Янушкевіча і Насты Карнацкай.
Цяпер «Янушкевіч» працуе ў Польшчы, і нядаўна з’явілася справаздача за 2022 год, паводле якой “выдалі ў 2022 годзе 17 кніг. З іх 7 — перавыданні ранейшых бестселераў, 3 — выданні партнёраў. 7 пазіцый былі выдадзены за мяжой, яны збольшага даступны замежнай аўдыторыі. Планы, зразумела, не выкананыя, мы хацелі выдаць блізу 40 кніг, у тым ліку новыя кнігі пра Гары Потэра, Ведзьмара, Гаспадара Ледзянога Саду. Свой адбітак на нашу дзейнасць наклала вайна ва Украіне — праваўладальнікі пачалі адварочвацца, бо мы паходзім з «краіны-агрэсара”.
Для падтрымкі выдавецтва створаны магістрат «Кнігаўка», да якога далучыліся 211 беларусаў. Дзякуючы працы магістрата чытачы пабачаць некалькі новых выданняў ужо ў гэтым месяцы.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: