Вольныя Купалаўцы праводзяць у Варшаве тыдзень тэатра і паказваюць свае знакавыя спектаклі

Главное
Сцэна са спектаклю «Экстрэмісты». Фота: fienta.com

З 26 па 30 сакавіка Вольныя Купалаўцы абяцаюць паказаць сузор’е знакавых спектакляў.

  • Монаспектакль Зоі Белахвосцік «Moj Hleb» распавядае аб станаўленні Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы з 1920 года. Гэта шчыры аповед пра асабісты жыццёвы шлях, пра гісторыю тэатральнай дынастыі, пра падзеі ў Беларусі, якія жорстка адбіваліся на лёсе Купалаўскага тэатра і Купалаўцаў. Рэжысер: Аляксандр Гарцуеў.
  • «Гусі-людзі-лебедзі» Аляксандра Гарцуева — гэта спектакль-антыўтопія, створаны паводле адной з частках вядомага раману Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы». З гэтага спектакля вымалёўваецца нярадасная карціна: татальная дэградацыя, крах культуры, маралі і тэхналогій, і гучыць скразны матыў беларускай беспрытульнасці і бяздомнасці ў свеце. Быць беларусам — гэта ня мець свайго месца ў сьвеце. Або інакш: быць беларусам — гэта ўсюды адчуваць сябе чужым, іншым. Магчыма, што і Чужаніцай, і Іншым.
  • «Экстрэмісты» — спектакль Аляксандра Гарцуева паводле п’есы Юліі Цімафеевай, заснаванай на гісторыі музыкаў гурта Irdorath. Узброеныя барабанамі, гітарамі і бубнамі, яны выйшлі на вуліцу і спявалі пра перамены, што ніяк не адбудуцца. За гэта на сваёй радзіме яны былі абвешчаны экстрэмістамі.
  • Спектакль «Зэкамерон» рэжысера Войцэха Урбаньскага звязаў шэраг апавяданняў са зборніка Максіма Знака ў адзіную імпрэзу. Гэта гісторыя пра тое, што адбываецца за кратамі ў Беларусі, у якіх умовах жывуць палітвязні, як пачуваецца чалавек у турме, якія людзі яго атачаюць, як адбываецца камунікацыя паміж усімі гэтымі людзьмі, як гэта ўплывае на кожнага з іх і, нарэшце, як палітвязню ўдаецца заставацца чалавекам. Музыка і песні на словы Максіма сталі базавым злучальным элементам.

Спектаклі ідуць на беларускай мове з польскімі субцітрамі.

Месца: Scena Przodownik Teatru Dramatycznego, Olesińska 21.

Квіткі і падрабязная інфармацыя тут.

Тыдзень тэатра пройдзе ў тым ліку дзякуючы народнай падтрымцы — сродкам, якія атрымалі Купалаўцы праз магчымасць беларусаў у Польшчы накіраваць свае 1,5% падаткаў пэўнай арганізацыі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: