Відэаверсія культавага альбома «Прыём!» Светы Бень і Галі Чыкіс з’явілася ў сеціве

Культура
Фота: Раман Якімаў.

На платформе Votvot выйшла відэаверсія альбома «Прыём!» Светы Бень і Галі Чыкіс — аднаго з найлепшых рэлізаў беларускай музыкі за апошнія гады. Здымкі відэа канцэрта ладзіліся ў сербскім горадзе Чачак. У якасці дэкарацый быў абраны мясцовы Дом культуры, узор экс-югаслаўскай архітэктуры 1970-х, якая спалучае ў сабе «калясавецкі» стыль Усходняй Еўропы і футурызм, прасякнуты матывамі ўсходнееўрапейскай фантастыкі.

«Гэта былі нейкія сюррэалістычныя здымкі, на мяжы сілаў, сярод неймавернай прыгажосці і таямнічага святла. Мы быццам бы правялі дзень у акварыуме ці на касмічнай станцыі», — падзялілася сваімі ўражаннямі ад здымак Света Бень, вядомая слухачу па ўдзеле ў такіх праектах як «Серебряная свадьба» і актуальны зараз WTBSK.

Нагадаем, што альбом «Прыём!» аўтарак Светы Бень і Галі Чыкіс трапіў у топ-5 найлепшых альбомаў па версіях шматлікіх беларускіх выданняў за 2022 год.

Плытка запісвалася ў Берліне.

«Страх, злосць, боль, здранцвенне, адзінота, спадзеў, вера… — у гэтым альбоме аб’яднаныя столькі эмоцый, і адначасова выказванне нібы з’яўляецца непарыўным, тым, які схоплівае рухі тваёй душы і яе трымценне. Выбітныя lyrics (тэксты песень) Светы Бень, мінімалістычнае, але вынаходлівае музычнае развіццё тэм Галі Чыкіс — і ўжо глядзіш, як «Прыём!» з шумамі радыёперадавальнікаў пераўтвараецца ў пасланне не толькі з тваёй краіны, — яно ляціць далей чым твой Сусвет», — пісаў пра альбом Reform.news.

Глядзець відэаканцэрт можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: