Велікодная літургія праваслаўнай беларускай абшчыны ў юрысдыкцыі Сусветнага патрыярхата прайшла ў Вільні — фотафакт

З суботы на нядзелю 16 красавіка, на Вялікдзень, у лютэранскай кірсе Вільні адбылося першае набажэнства праваслаўнай супольнасці ў юрысдыкцыі Сусветнага патрыярхата.

Фота: facebook / Asta Andrijauskienė

Велікодную літургію на беларускай мове правялі протаіерэй Георгій Рой разам з іерэем Аляксандрам Кухтам. Беларускія святары нядаўна перайшлі з-пад юрысдыкцыі Маскоўскай патрыярхіі пад юрысдыкцыю Сусветнага патрыярха.

На службу сабралася каля 150 чалавек. Прысутныя адзначылі ўтульную атмасферу, урачысты спеў хора, змястоўныя тэксты, гучала малітва за Беларусь і словы падтрымкі Украіны.

Спяваюць «Магутны Божа». Скрын відэа.
Падчас беларускай літургіі ў лютэранскай кірсе Вільні. Скрын відэа.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.