«Дом творцаў» пад пагрозай закрыцця, паведамляе арганізацыя ў сацсетках.
З верасня 2024 года партнёры не могуць працягваць аплачваць арэнду памяшкання. Калі патрэбныя сродкі не знойдуцца, «Дом творцаў» будзе вымушаны спыніць сваю дзейнасць ужо ў найбліжэйшы месяц.
«Дом творцаў» — гэта арганізацыя, якая дапамагае рэпрэсаваным беларусам. Гэты дом, размешчаны ў Варшаве, стаў месцам для рэабілітацыі, аднаўлення сіл рэпрэсаваных беларускіх творцаў, для іх творчай рэалізацыі, адукацыі і абмену досведам.
Тут ладзяць музычныя, тэатральныя, фальклорныя і мастацкія рэзідэнцыі.
Калі Дом закрыецца, не будзе месца для рэалізацыі ўжо запланаваных праектаў, у тым ліку некалькіх рэзідэнцый, якія меркавалася правесці да Новага года.
Дапамагчы можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram