Вайна, прэзідэнцтва, ураджай — як прайшоў Дзень беларускага пісьменства ў Івацэвічах

Главное
XXXI Дзень беларускага пісьменства. Скрын відэа.

Два дні — з 31 жніўня па 1 верасня — у горадзе Івацэвічы праходзіў XXXI Дзень беларускага пісьменства.

Ініцыявала гэты фэст трыццаць гадоў таму Міністэрства культуры і друку Беларусі пасля святкавання 500-годдзя з дня нараджэння Францыска Скарыны. Упершыню Свята беларускага пісьменства і друку адбылося 28 жніўня 1994 года ў Полацку.

Штораз для святкавання выбіраецца новы горад.

Гэтым разам — Івацэвічы.

Паглядзелі, як змяніўся фэст за гэты час, і высветлілі, што беларускае пісьменства апынулася на ім на другіх ралях.

Вайна, прэзідэнцтва, ураджай - як прайшоў Дзень беларускага пісьменства ў Івацэвічах
XXXI Дзень беларускага пісьменства. Фота: t.me/ivatsevichynews

Афіцыйны канцэпт свята гучыць наступным чынам: «Асноўная ідэя свята – ашчаднае захаванне і развіццё духоўнай спадчыны Беларусі, прапаганда нацыянальных культурных традыцый, паказ іх узаемасувязі са славянскімі вытокамі і з сённяшнім днём, дэманстрацыя сталага клопату дзяржавы пра духоўна-маральнае развіццё грамадства праз падтрымку кнігі і чытання, нацыянальнай літаратуры і кнігавыдавецкай справы».

Вайна, прэзідэнцтва, ураджай - як прайшоў Дзень беларускага пісьменства ў Івацэвічах
XXXI Дзень беларускага пісьменства. Фота: t.me/ivatsevichynews

Аднак праграма мерапрыемства здзіўляе, бо акрамя падзей, хоць нейкім чынам звязанымі з літаратурай, адбыліся: міжнародны круглы стол «Время выбрало нас»; выстава, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі; выстава, прысвечаная 30-годдзю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і 30-годдзю інстытута прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь; тэматычная выстава, прысвечаная году якасці, адкрыты турнір па хакеі з шайбай, футбольны матч і прэзентацыя фільма «Брестская крепость», эксклюзіўны паказ фільма «Приказано жить» (сумесны праект Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці і Пензенскай вобласці Расійскай Федэрацыі), паказальныя выступленні па адзінаборствах.

Вайна, прэзідэнцтва, ураджай - як прайшоў Дзень беларускага пісьменства ў Івацэвічах
XXXI Дзень беларускага пісьменства. Фота: t.me/ivatsevichynews

Вайна, прэзідэнцтва, ураджай - як прайшоў Дзень беларускага пісьменства ў Івацэвічах

Вайна, прэзідэнцтва, ураджай - як прайшоў Дзень беларускага пісьменства ў Івацэвічах
XXXI Дзень беларускага пісьменства. Фота: сацсеткі.

«Разыначкай» свята стала ваенна-гістарычная рэканструкцыя, прысвечаная партызанскаму руху на тэрыторыі Івацэвіцкага раёна.

Што тычыцца літаратурнага складніка, то трэба аддаць належнае, былі і цалкам вартасныя мерапрыемствы, як прэзентацыя факсімільных выданняў помнікаў беларускага пісьменства XVI стагоддзя Жукавіцкага і Брэсцкага Евангелляў, выстава шэдэўраў калекцыі і ўнікальных артэфактаў музея-запаведніка «Нясвіж».

Адбыўся традыцыйны фестываль кнігі і прэсы.

Знайшлося месца рэспубліканскаму творчаму конкурсу сярод журналістаў СМІ на тэму ўборачнай кампаніі 2024 года «Хвала рукам, что пахнут хлебом». Абвясцілі пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі.

Вайна, прэзідэнцтва, ураджай - як прайшоў Дзень беларускага пісьменства ў Івацэвічах

Вайна, прэзідэнцтва, ураджай - як прайшоў Дзень беларускага пісьменства ў Івацэвічах

Вайна, прэзідэнцтва, ураджай - як прайшоў Дзень беларускага пісьменства ў Івацэвічах
XXXI Дзень беларускага пісьменства. Фота: t.me/ivatsevichynews
Вайна, прэзідэнцтва, ураджай - як прайшоў Дзень беларускага пісьменства ў Івацэвічах
Адкрыццё арт-аб’екта. XXXI Дзень беларускага пісьменства. Фота: t.me/ivatsevichynews

Кірунак праграмы быў зададзены прысвячэннем фэсту двум юбілеям: 80-годдзю вызвалення і 30-годдзю інстытута прэзідэнцтва. Невядома, паводле якой логікі гэтыя даты былі спалучаны паміж сабой і змешчаны ў праграму Дня беларускага пісьменства, некалі інспіраванага юбілеем Францыска Скарыны. Дарэчы, імя апошняга ў праграме свята не прысутнічае ўвогуле, постаць друкара ў якасці дэкаратыўнага элемента засталася на афішы.

Увогуле падчас фэсту перыядычна з’яўляецца пытанне: «Прычым тут пісьменства, і тым больш — беларускае?».

У 2025-м Дзень беларускага пісьменства будзе адзначацца ў Лідзе.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: