Ва Украіне з’явілася беларускае «РокРадыёBY»

Культура
Фота ілюстрацыйнае. espreso.tv.

Украінскі праект «РокРадіо» на базе ўласнай анлайн-платформы запусціў у эфір радыё «РокРадыёBY», на якім жадаючыя могуць слухаць музыку беларускамоўных сучасных і культавых гуртоў, паведамляе espreso.tv.

Слухаць творчасць беларускіх музычных гуртоў можна па спасылцы.

Акрамя беларускіх тут таксама прадстаўлены папулярныя ўкраінскія рок-гурты.

У планах заснавальнікаў — украінскага радыёпрадзюсара Алега Удавічэнкі і кіраўніка Беларускай Рады культуры Сяргея Будкіна — стварэнне блокаў навін, аўтарскіх праграм і іншага, што тычыцца сучаснай беларускай культуры.

«Вялікая колькасць прадстаўнікоў музычнай індустрыі вымушана была пакінуць Беларусь, а вялікая колькасць твораў знаходзяцца пад забаронай. «РокРадыёBY» мае на мэце стаць пляцоўкай для такіх беларускіх музыкаў у стылі рок, а таксама для тых дзеячаў, якія падтрымліваюць сапраўдную беларускую айдэнтыку. Радыё заклікана стаць астраўком беларускага і ўкраінскага року, а з часам стартавай пляцоўкай сумесных культурных праектаў», — адзначаюць стваральнікі «РокРадыёBY».

У планах — рабіць інтэрв’ю з беларускімі апазіцыйнымі, культурнымі, палітычнымі дзеячамі, прадстаўнікамі і вайскоўцамі палка імя Кастуся Каліноўскага, пры падтрымцы якога з’явілася радыёстанцыя, а таксама з украінцамі, якія падтрымліваюць ідэю свабоднай Беларусі як сяброўскай Украіне краіны.

Акрамя таго, плануецца падрыхтоўка блокаў навін аб падзеях ва Украіне, напрыклад, навін з фронту, інфармацыі пра культурныя ініцыятывы, украінска-беларускія адносіны. «Улічваючы ўзровень цэнзуры і прапаганды ў афіцыйных беларускіх медыя, такая опцыя дасць магчымасць беларусам атрымліваць праўдзівую інфармацыю пра падзеі ва Украіне», — зазначаюць ініцыятары «РокРадыёBY».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: