Унікальныя дакументы, звязаныя з імём беларускага археолага Яўстаха Тышкевіча, выклаў у адкрыты доступ Нацыянальны гістарычны архіў

Культура
Копія генеалагічнай табліцы дваранскага роду графаў Тышкевічаў герба "Ляліва". 1802-1830-е. Выява: сайт Нацыянальнага гістарычнага архіва.

Да 210-годдзя беларускага гісторыка, археолага, краязнаўцы Яўстаха Тышкевіча (1814–1873) Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі падзяліўся на сваім сайце віртуальнай выставай з выявамі каштоўных дакументаў, звязаных з імём асветніка.

Выстава пра аднаго з заснавальнікаў беларускай навуковай археалогіі падрыхтавана беларускім даследчыкам, вядучым навуковым супрацоўнікам НГА Беларусі Уладзімірам Дзянісавым.

У віртуальнай галерэі прадстаўлены дакументы па гісторыі роду графаў Тышкевічаў, навуковай, культурнай і грамадска-палітычнай дзейнасці, уласна, навукоўцы, якія з’яўляўся заснавальнікам Віленскай археалагічнай камісііі, стваральнікам Музея старажытнасцей у Вільні.

Унікальныя дакументы, звязаныя з імём беларускага археолага Яўстаха Тышкевіча, выклаў у адкрыты доступ Нацыянальны гістарычны архіў
Я. Тышкевіч. Сярэдзіна ХІХ стагоддзя. Фота: сайт Нацыянальнага гістарычнага архіва.

У першую чаргу, захавалася справа Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу аб дваранскім паходжанні графаў Тышкевічаў.

Унікальныя дакументы, звязаныя з імём беларускага археолага Яўстаха Тышкевіча, выклаў у адкрыты доступ Нацыянальны гістарычны архіў
Cправа Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу аб дваранскім паходжанні графаў Тышкевічаў герба «Ляліва». Першая пастанова. Выява: сайт Нацыянальнага гістарычнага архіва.
Унікальныя дакументы, звязаныя з імём беларускага археолага Яўстаха Тышкевіча, выклаў у адкрыты доступ Нацыянальны гістарычны архіў
Пратакол Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу ад 12 ліпеня 1802 года аб прызнанні аб дваранскай годнасці роду графаў Тышкевічаў герба «Ляліва». Выява: сайт Нацыянальнага гістарычнага архіва.

Захаваліся пратаколы пасяджэнняў аб прызнанні ў дваранскай годнасці роду Тышкевічаў, а таксама арыгінальныя генеалагічныя табліцы.

Унікальныя дакументы, звязаныя з імём беларускага археолага Яўстаха Тышкевіча, выклаў у адкрыты доступ Нацыянальны гістарычны архіў
Генеалагічная табліца дваранскага роду графаў Тышкевічаў герба «Ляліва». 1802 год. Выява: сайт Нацыянальнага гістарычнага архіва.

Былі выяўлены шматлікія дакументы па гісторыі Лагойскага графства і маёнтка Лагойск XVIII–XIX стагоддзяў, што належалі Тышкевічам, а таксама матэрыялы па гісторыі маёнтка Антопаль Барысаўскага павета, уладальнікам якога непасрэдна з’яўляўся Яўстах Тышкевіч. Захавалася шмат дакументаў аб службовай, навуковай і грамадскай дзейнасці графа.

Унікальныя дакументы, звязаныя з імём беларускага археолага Яўстаха Тышкевіча, выклаў у адкрыты доступ Нацыянальны гістарычны архіў
План мястэчка Лагойск, якое належыла графам Тышкевічам, за 1840 год. Выява: сайт Нацыянальнага гістарычнага архіва.

Яўстах Тышкевіч нарадзіўся ў родавым маёнтку Лагойск Барысаўскага павета (па іншых звестках ў Мінску) Мінскай губерні ў сям’і графа Пія Тышкевіча (1776—1842) і графіні Аўгусты Марыі Плятэр (1782–1834). 6 (18) красавіка 1814 года ён быў ахрышчаны ў Мінскім кафедральным рымска-каталіцкім касцёле.

У 1824 годзе паступіў у Віленскую гімназію, але па невядомых прычынах затым перавёўся ў Мінскую мужчынскую гімназію, якую скончыў у 1831 годзе. Пасля гэтага, самастойна працаваў у бібліятэках Пецярбурга і Масквы, каб удасканаліць свае веды. У 1833–1835 гадах ён з’яўляўся канцылярыстам капітула расійскіх імператарскіх і царскіх ордэнаў.

Пачынаючы з 1837 года, праводзіў археалагічныя раскопкі на тэрыторыі Мінскай і Віленскай губерняў. У 1843 годзе з мэтай археалагічных і гістарычных даследаванняў наведаў Данію і Швецыю, а таксама пабываў у Фінляндыі. Вынікам гэтага падарожжа стала кніга «Лісты пра Швецыю» («Listy o Szwecji», 1846, т. 1–2).

Разам з братам Канстанцінам ён стварыў у Лагойску ў 1842 годзе адзін з першых у Беларусі гісторыка-археалагічных музеяў, які праіснаваў да 1855 года.

Унікальныя дакументы, звязаныя з імём беларускага археолага Яўстаха Тышкевіча, выклаў у адкрыты доступ Нацыянальны гістарычны архіў
Інвентарнае апісанне маёнтка Лагойск павета Мінскай губерні памешчыка Канстанціна Тышкевіча. 1844 год. Выява: сайт Нацыянальнага гістарычнага архіва.

З’яўляўся заснавальнікам Віленскага музея старажытнасцей, які быў створаны менавіта на падставе калекцый Лагойскага археалагічнага музея. Спачатку ў 1845 годзе ў Вільню была перавезена частка лагойскіх экспанатаў, што дало магчымасць арганізаваць невялікі прыватны музей. У 1855-м гэты музей атрымаў афіцыйны статус і быў размешчаны ў памяшканнях былога Віленскага ўніверсітэта. Тышкевіч ахвяраваў новаму музею сваю археалагічную калекцыю, якая налічвала больш за 2000 адзінак захавання, а таксама бібліятэку, што змяшчала каля 3000 тамоў. У тым жа 1855-м Тышкевіч быў прызначаны папячыцелем Віленскага музея старажытнасцей. У хуткім часе фонды музея дасягнулі больш за 10000 экспанатаў. З музеем актыўна супрацоўнічалі гісторык Тэадор Нарбут, пісьменнікі Юзаф Ігнат Крашэўскі, Ігнат Ходзька, Адам Кіркор. Першая экспазіцыя была адчынена 1 снежня 1856 года ў будынку былой універсітэцкай бібліятэкі. Музей меў аддзелы археалогіі, этнаграфіі, зброі, мінералогіі і арніталогіі.

Пасля паўстання 1863–1864 гадоў Віленскі музей старажытнасцей і Віленская археалагічная камісія былі ліквідаваны, а Тышкевіч пазбаўлены ўсіх сваіх ганаровых пасад.

У сваёй археалагічнай дзейнасці вучоны пераймаў досвед навукоўцаў Заходняй Еўропы. Упершыню ён дэталёва абследаваў пахавальны інвентар крывіцкіх курганоў і першым адзначаў іх асаблівасць – скроневыя кольцы ў жанчын. Ён вывучаў гарадзішчы ў Гальшанах, Друцку, Заслаўі, Крэве, Лідзе, Міры, Слуцку і іншых населеных пунктах.

Унікальныя дакументы, звязаныя з імём беларускага археолага Яўстаха Тышкевіча, выклаў у адкрыты доступ Нацыянальны гістарычны архіў
Рэвізская сказка маёнтка Антопаль Барысаўскага павета Мінска губерні графа Яўстаха Тышкевіча за 1850 год. Выява: сайт Нацыянальнага гістарычнага архіва.
Унікальныя дакументы, звязаныя з імём беларускага археолага Яўстаха Тышкевіча, выклаў у адкрыты доступ Нацыянальны гістарычны архіў
Справа Мінскай губернскай прысутнасці аб выкупе сялянамі зямлі з маёнтка Антопаль Барысаўскага павета Мінскай губерні памешчыкаў графаў Тышкевічаў за 1863-1913 гады. Выява: сайт Нацыянальнага гістарычнага архіва.

Адначасова з археалагічнымі раскопкамі Яўстах Тышкевіч збіраў матэрыялы па гісторыі, этнаграфіі, тапаніміцы, вуснай народнай творчасці роднага краю. У 1842 годзе была выдадзена яго кніга «Погляд на крыніцы мясцовай археалогіі, або апісанне некаторых помнікаў старажытнасцей у Заходніх губенях Расійскай дзяржавы». Вынікам шматгадовых пошукаў стала праца «Апісанне Барысаўскага павета» (1847), якую сучаснікі назвалі здабыткам беларускай даследчай думкі XIX стагоддзя.

У 1843-м навукоўца быў абраны сябрам Дацкага Каралеўскага таварыства аматараў старажытнасцей, а таксама прызначаны сябрам і карэспандэнтам Стакгольмскай Каралеўскай Акадэміі выяўленчага мастацтва, гісторыі і старажытнасцей. Акрамя таго, ён з’яўляўся ганаровым членам Пецярбургскай акадэміі навук і Лонданскага археалагічнага інстытута.

Апошнія дні жыцця Яўстах Тышкевіч правёў у Вільні пад апекай сваёй роднай сястры, пры ёй і памёр 13 (25) жніўня 1873 года з доме Агінскіх. Быў пахаваны 16 (28) жніўня 1873-га на знакамітых віленскіх могілках Роса.

Паглядзець віртуальную выставу пра беларускага знанага археолага можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: