У парыжскай арт-прасторы «Атэлье 11», у якой Васіль Грубляк знаходзіцца на творчай рэзідэнцыі, мастак падвесіў да столі абломкі двух расійскіх ракет. Па сведчанні відавочцаў, гэта выглядае вельмі прыгожа: абломкі маюць формы калібры ці матылькоў, аднак калі яны стукаюцца адно аб адно, чуецца гул царкоўных званоў.
24 лютага, у дзень уварвання Расіі ва Украіну, куратарка Святлана Старасценка прэзентавала гэты праект, — піша «Суспільне культура».
«Інсталяцыя «Расійскі пацалунак» стала лагічнай рэфлексіяй на ваенную агрэсію Расіі ва Украіне. (…). Паняцце ракетнага асколка стала настолькі звыклым, што ідэя ўзяць яго за матэрыял прыйшла натуральна, нават калі аўтар яшчэ не бачыў іх ужывую», – гаворыцца ў апісанні выставы.
У інсталяцыі мастак выкарыстаў абломкі дзвюх ракет С-300, якія даставілі з вострава Хорціца, дзе ў ХVІ- ХVІІІ стагоддзях знаходзілася Запарожская Сеч.
Пасля следчых дзеянняў на месцы прылёту ракеты сабралі першую частку абломкаў. Пазней на базу, дзе жылі вайскоўцы, прыляцела другая ракета. Абышлося без ахвяр, але скрынка з абломкамі была пасечана новымі аскепкамі.
Выстава працягнецца да 4 сакавіка.