Стужка Мсціслава Чарнова «20 дзён у Марыупалі» прынесла Украіне першы «Оскар». Кіно пра пачатак знішчэння Расіяй Марыупаля ў час поўнамаштабнага ўварвання было ўганаравана ў намінацыі «Найлепшы поўнаметражны дакументальны фільм». Падчас цырымоніі ўзнагароджання ў тэатры «Долбі» ў Лас-Вегасе Мсціслаў Чарноў адзначыў, што будзе першым рэжысёрам на вядомай сцэне, які б пажадаў не здымаць свой фільм.
«Хацелася б мець магчымасць абмяняць карціну на тое, каб Расія ніколі не нападала на Украіну, ніколі не акупавала нашы гарады», — сказаў украінскі кінематаграфіст на цырымоніі.
Над фільмам, які распавядае пра першыя дні баявых дзеянняў у Марыупалі ў 2022 годзе, разам з рэжысёрам працавалі фатограф Яўген Малалетка ды прадзюсерка і журналістка Васіліса Сцепаненка. Усе трое сталі апошнімі журналістамі, якія асвятлялі злачынствы расіян у акружаным Марыупалі, рабілі дакументацыю вайны — і за гэта атрымалі Пулітцэраўскую прэмію. Яны таксама былі ўганараваны Шаўчэнкаўскай прэміяй у 2024 годзе.
Кінакрытык Нік Ален з партала RogerEbert.com называў «20 дзён у Марыупалі» адным з найважнейшых фільмаў пра разуменне канфлікту і яго наступстваў для народа Украіны.
Іншыя ўзнагароды на 96-й цырымоніі прэміі «Оскар» размеркаваліся наступным чынам:
Цалкам спіс пераможцаў можна паглядзець тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram