У Зэльве ўсё ж дэмантавалі помнік Ларысе Геніюш, які стаяў пры мясцовай царкве. «Хто аддаў загад на яго ліквідацыю – царкоўна-эрпэцэшныя ўлады ці прадстаўнікі дзяржаўнай „вертыкалі” – пакуль невядома» — паведамляе радыё «Рацыя».
Пра дэмантаж помніка паведаміў унук Ларысы Геніюш Міхась Геніюш, які даслаў у рэдакцыю радыё фота месца, дзе стаяў помнік.
Помнік Ларысе Геніюш патрабавала ліквідаваць прарасейская актывістка Вольга Бондарава. Учора стала вядома, што мясцовыя ўлады адмовілі ў зносе помніка, які быў усталяваны пры зэльвенскай царкве з блаславення мітрапаліта Філарэта ў 2003 годзе.
Аднак цяпер на фотаздымку відаць, што помнік на сваім месцы адсутнічае.
Поддержите Reform.news донатом!
🔥
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: