Прарасійская актывістка Вольга Бондарава дамагаецца зносу помніка Ларысе Геніюш у Зэльве

Главное
Фота: ru.belarus.travel.

«Одним своим видом приносит невыразимые страдания ветеранам ВОВ», «порочит чистое имя Беларусской православной церкви» — гэта цытаты з ліста прапагандысткі Вольгі Бондаравай, адрасаванага главе Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігару Сергіенку наконт помніка беларускай паэтцы Ларысе Геніюш у Зэльве. Прарасійская актывістка дамагаецца зносу манумента, які быў усталяваны на тэрыторыі царквы Святой Жываначальнай Тройцы яшчэ ў 2003 годзе.

Вольга Бондарава вядомая сваёй несупыннай барацьбой з беларускай культурай і мовай, дзеячамі беларускага адраджэння, і на гэты раз аб’ектам прыкладання яе сілаў стаў помнік Ларысе Геніюш у Зэльве. Паборніца «рускага свету» высветліла, што бюст беларускай паэтцы (якая, па меркаванні Бондаравай, з’яўляецца «поcобницей нацистских оккупантов»), быў устаноўлены дваццаць гадоў таму на тэрыторыі царквы Святой Жываначальнай Тройцы без дазволу мясцовых удадаў — адміністрацыі горада.

Прарасійская актывістка Вольга Бондарава дамагаецца зносу помніка Ларысе Геніюш у Зэльве
Фота: Тадэвуш Перкоўскі, orda.of.by. 2012 год.

Бондарава ўжо дамаглася згоды ад мясцовых начальнікаў на знос манумента, але перед ёй паўстала яшчэ адна перашкода.

«На самочинном открытии [памятника в 2003 году] отец Георгий (Суботковский) посчитал нужным отслужить панихиду», — тлумачыць сітуацыю актывістка главе Адміністрацыі Прэзідэнта ў лісце. І далей: «Каким-то образом еретикам и идейным потомкам нацистов удалось добиться того, чтобы кусок камня с изображением Л. Гениюш был благославлен Митрополитом Филаретом в 2003 году», — не хавае яна свайго абурэння. Як вынік, цяпер Бондаравай з-за факту, што адбыўся, трэба атрымаць дазвол на ліквідацыю манумента ад Беларускай Царквы.

На думку блогеркі, існаванне падобнага памятнага знака парушае Закон Рэспублікі Беларусь «Аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму».

«Существование данного монумента, тем более на территории храма, наносит вред Русской Православной Церкви. Данный факт может быть использован противниками Православия с целью дискредитации Беларусского Экзархата», — «аргументуе» яна.

Аб садзейнічанні ў пытанні зносу помніка «без привлечения ненужного внимания общественности» яна і звяртаецца ў Адміністрацыю Прэзідэнта.

На дадзены момант пасля кансультацый з начальнікам упраўлення па ідэалагічнай працы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Ігарам Булаўкам, а таксама з намесніцай старшыні Зельвенскага райвыканкама па ідэалагічнай працы Галінай Раманчук, праўладная актывістка накіравала зварот на імя Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна з просьбай даць згоду Праваслаўнай Царквы на ліквідацыю помніка Ларысе Геніюш.

Мітрапаліт Веніямін пераскіраваў зварот згодна з «прыналежнасцю» ў Гродзенскую епархію БПЦ, даводзіць Вольга Бондарава. Што адкажа  Гродзенская епархія — будзе ясна неўзабаве.

Прарасійская актывістка Вольга Бондарава дамагаецца зносу помніка Ларысе Геніюш у Зэльве
На святкаванні 105-годдзя паэткі ў 2015 годзе. Фота: churchby.info.

Ларыса Геніюш — беларуская паэтка, пісьменніца і грамадская дзяячка, якую разам з мужам савецкія ўлады прыгаварылі да 25 год пазбаўлення волі. Яе абвінавацілі ў супрацоўніцтве з нацыстамі, але пісьменніца лічыла дакументы абвінавачання сфабрыкаванымі — сваю віну яна не прызнала. Пазней тэрмін пакарання Геніюшаў быў скарочаны да васьмі гадоў.

Пасля вызвалення з лагераў Ларыса Геніюш з мужам жыла ў Зэльве, на радзіме сужэнца. Тут яна напісала свае знакамітыя мемамуары «Споведзь». Упершыню яе паслялагерныя вершы трапілі на старонкі беларускіх часопісаў у 1963 годзе. Яе першы ў БССР зборнік вершаў «Невадам з Нёмана» быў выдадзены ў 1967 годзе дзякуючы Максіму Танку. На грамадскіх пачатках яго рэдагаваў Уладзімір Караткевіч.

27 гадоў зэльвенскага жыцця паэткі прайшлі пад наглядам КДБ. Геніюшы так і не прынялі савецкае грамадзянства.

Памерла паэтка ў 1983 годзе там жа, у Зэльве, і была пахаваная побач з мужам. Унук Ларысы Геніюш прадаў дом, у якім яна жыла. Помнік пісьменніцы на тэрыторыі царквы, бадай, адзін з нешматлікіх напамінаў у краі аб постаці беларускай пісьменніцы і дысідэнткі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: