У Вільні пройдзе паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова

Штогадовы міжнародны паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова з удзелам паэтаў з Беларусі і замежных краін сёлета адбудзецца 10-12 лютага ў Вільні.

Фэст пройдзе на трох культурніцкіх пляцоўках, акрамя паэтычных чытанняў адбудуцца абвяшчэнне лаўрэата літаратурнай прэміі Міхася Стральцова, прэзентацыі 100 кніг серыі «Паэты планеты» і 10 новых беларускіх паэтычных зборнікаў.

ПРАГРАМА ФЕСТЫВАЛЮ

Першы дзень

10 лютага (пятніца)

Літоўскі Дом пісьменніка (K. Sirvydo g., 6)

Адкрыццё фестывалю, 18:30

— Адкрыццё фестывалю

— Цырымонія абвяшчэння лаўрэата літаратурнай прэміі Міхася Стральцова

— Міжнародныя паэтычныя чытанні (Беларусь, Літва, Нарвегія, Польшча, Швецыя)

— Спевы гурта «Беларускі цуд»

Другі дзень

11 лютага (субота), 13:00

Бар-клуб Paviljonas (Pylimo g., 21)

13:00—13:45

— Круглы стол — прэзентацыя праекта аўдыякніг «Кнігі без літар». Мадэруе Яраслаў Іванюк, Fundacja Kamunikat.org.
13:50—15:30

— Юбілейная імпрэза серыі «Паэты планеты» з нагоды 100-га выпуску і прэзентацыя навінак (2020—2023). Сусветна вядомых аўтараў ва ўласных перакладах прадставяць Марыя Мартысевіч, Кацярына Маціеўская, Андрэй Хадановіч, Юля Цімафеева, Ганна Янкута. У межах імпрэзы — прэзентацыя «Выбранага» Міхася Стральцова.

15:30—16:00

— Нобель для Беларусі. Прэзентацыя кнігі «Алесь» пра лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, праваабаронцы і пісьменніка Алеся Бяляцкага. Мадэруе Таццяна Нядбай.

16:10—18:00

— «З’явіцца новы»: 10 паэтычных кніг 2022—2023 гадоў (выступы-прэзентацыі Альгерда Бахарэвіча («Вершы»), Насты Кудасавай («Побач», «Я працягваю»), Марыі Мартысевіч («Водападзел»), Дзмітрыя Строцава («Улей»), Віктара Сямашкі («Аўтар мае рацыю заўжды»), Юлі Цімафеевай («Воўчыя ягады», «Мінск. Горад, якога мне не стае», «Motherfield»), Ганны Янкута («Канстытуцыя»).
18:10—19:00

— Прэзентацыя анталогіі беларускай паэзіі на літоўскай мове «Baltaі — Raudonaі — Baltaі» (мадэрацыя — Марыюс Бурокас, Вітас Дэкшніс).
19:00—22:00

— Ноч паэзіі (мадэратар Андрэй Хадановіч; Андранік Антанян, Алесь Аркуш, Альгерд Бахарэвіч, Сабіна Брыло, Анатоль Івашчанка, Наста Кудасава, Марыя Мартысевіч, Ванда Марціньш, Алег Мінкін, Таццяна Нядбай, Дзмітры Плакс, Дзмітры Строцаў, Андрэй Сцепанюк, Віктар Сямашка, Сяргей Сыс, Юля Цімафеева.

Трэці дзень

12 лютага (нядзеля), 18:00

Віленскі беларускі музей імя Луцкевіча, Цэнтр беларускай супольнасці ў Вільні (Vilniaus gatve, 20)

— Андрэй Хадановіч. Greatest Hits: паэзія, пераклады, музыка

Сёлета асноўным арганізатарам фэсту з’яўляецца Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. Партнёрамі і суарганізатарамі фестывалю выступаюць Літоўскі саюз пісьменнікаў, Шведскі саюз пісьменнікаў, Нарвежскі саюз пісьменнікаў, грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”, Віленскі беларускі музей імя І. Луцкевіча, Цэнтр беларускай супольнасці ў Вільні, Літоўскі пісьменніцкі клуб, клуб „Павільёнас”.

Штогадовы Міжнародны паэтычны фестываль імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце» запачаткаваны ў 2012 годзе ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і Беларускім ПЭН-цэнтрам, ліквідаванымі ў 2021-м.

Фэст звычайна адбываецца ў лютым, месяцы, калі нарадзіўся адзін з самых яскравых беларускіх аўтараў ХХ стагоддзя Міхась Стральцоў.

Першы раз фестываль быў праведзены да 75-годдзя Міхася Стральцова ў 2012 годзе.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!