У Вільні пакажуць спектакль паводле твора Андруся Горвата «Радзіва «Прудок»»

Культура

У аснове спектакля «ГЭТАМЫ» ляжыць твор Андруся Горвата «Радзіва «Прудок»» — аднаго з галоўных беларускіх літаратурных бэстсэлераў апошніх гадоў. Ён расказвае пра самога аўтара, які некалі працаваў у Мінску, але, расчараваўшыся ў сталічным жыцці, пераехаў у палескую вёску Прудок, каб аднавіць хату свайго дзеда, вярнуцца да сваіх каранёў.

Праца над спектаклем «ГЭТАМЫ» была распачата восенню 2018 года на майстар-класе па сучасным драматычным тэатры ў межах Міжнароднай тэатральнай акадэміі ў Мюнхене.

Вёў майстар-клас украінскі рэжысёр Стас Жыркоў, які пазней згадваў, што ўпершыню пазнаёміўся з творчасцю Андрэя Горвата на спектаклі «Радзіва «Прудок» у Мінску, тады ж яму падарылі гэтую кнігу са словамі: «Гэта табе, Стас, ад беларускай інтэлігенцыі». Таму калі ў Мюнхене рэжысёр даведаўся, што да яго на курс запісаліся ўсе беларусы, вырашыў, што трэба ставіць «Радзіва «Прудок»! «Мы знайшлі агульныя кропкі судакранання – тое, што абʼядноўвала і было блізка акторам, што хвалявала менавіта іх, — успамінаў рэжысёр спектакля Стас Жыркоў. — Уласна, з гэтага і паўстаў спектакль «ГЭТАМЫ». Гісторыя, калі не знаёмая кожнаму, то ўжо сапраўды цікавая і захапляльная дзякуючы сваёй адкрытасці і шчырасці перажытых пачуццяў і сітуацый».

У спектаклі прымуць удзел акторы: Андрэй Новік, Дар’я Новік, Ілля Ясінскі, Мікалай Стонька, Алег Гарбуз, Ігар Шугалееў, Максім Шышко.

Прадусар: Марына Дашук.

Квіткі тут.

Дата: 15 лістапада

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Дом легенд, Subačiaus g, 15/2, Вільня

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: