У Вільні адкрыецца выстава Out(In)side беларускай мастачкі Ангеліны Блашчыцынай

Напачатку года CreateCulture Space сумесна з Chrysalis Mag абвясцілі OPEN CALL для беларускіх мастакоў і мастачак. Па яго выніках тром мастакам ці мастачкам дадзена магчымасць зладзіць выставу ў CreateCulture Space у Вільні з дапамогай каманды прасторы і займець інфармацыйную падтрымку ад Chrysalis Mag.

Прыярытэт мелі творцы, якія жывуць у Літве і маюць няшмат досведу выстаў.

Па выніках праекта 22 сакавіка ў CreateCulture Space адбудзецца адкрыццё выставы Out(In)side беларускай мастачкі Ангеліны Блашчыцынай, пераможцы OPEN CALL.

Пасля заканчэння вучобы ў БДАМ у 2014 годзе Ангеліна паступіла ў Вільнюскую акадэмію мастацтваў, адначасова вярнулася да вытокаў сваёй творчаці – партрэтаў, плэнераў, працягваючы працу як ілюстратарка. З нядаўніх праектаў Ангеліны – заказы для літоўскага выдавецтва Nieko Rimto: вокладка і тытул да кнігі «Akys»/«Вочы» Аўрэліі Савіцкене і ілюстрацыі да кнігі пра легенды і міфы сузор’яў «Star Stories» Аніты Ганеры (чакае публікацыі).

Out(In)side – выстава-даследванне ўнутранага і знешняга свету чалавека праз партрэты і акварэльныя ілюстрацыі.

Ангеліна Блашчыцына. Зорны полаг.

«Як мастачку мяне натхняе прырода: прырода навокал нас і прырода самога чалавека. Я люблю пісаць партрэты, таму што яны адлюстроўваюць невычарпальную крыніцу энергіі і тое мноства міфаў, якое нясуць у сабе людзі», – расказвае Ангеліна.

У Out(In)side няма адказаў: кожны, хто паглядзіць на партрэты і ілюстрацыі, зможа зразумець гісторыю персанажаў і міфаў, прапусціўшы іх праз свой унутраны свет. І сама мастачка прызнаецца, што работы – гэта «толькі фіксацыя майго адчування і разумення чалавека ў моманце, маленькая крупінка таго сусвету, які жыве і развіваецца ўнутры нас. Таму паняцці рэальнага і нерэальнага маюць вельмі тонкую грань, дзе заўсёды прысутнічае пралом перапляцення».

Выстава будзе адкрытая для наведвальні_цаў з 22 сакавіка па 10 красавіка 2024 у працоўныя дні з 9:30 па 18:00 па адрасе Karmelitų gatvė 5, CreateCulture Space.

Рэгістрацыя на адкрыццё па спасылцы.

Дата: 22 сакавіка

Час: 19:00

Месца: Karmelitų gatvė 5, CreateCulture Space, Вільнюс

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.