Для беларускіх мастакоў з’явілася магчымасць зладзіць выставу ў Вільні

CreateCulture Space сумесна з Chrysalis Mag аб’яўляюць OPEN CALL для беларускіх мастакоў і мастачак.

Па яго выніках тры мастакі ці мастачкі здзейсняць выставы ў CreateCulture Space у Вільні з дапамогай каманды прасторы і атрымаюць інфармацыйную падтрымку ад Chrysalis Mag.

Open call разлічаны на выставы ў сакавіку, красавіку і чэрвені 2024 года. Прыярытэт будуць мець творцы, якія жывуць у Літве і маюць няшмат досведу выстаў.

Што патрэбна для ўдзелу?

  • Распавесці пра сябе (хто ты, над чым працуеш і ў якіх напрамках);
  • Дадаць да формы партфоліа і спасылку на акаўнт з мастацкімі працамі ў сацсетках;
  • Чакаць адказу івэнт-менеджаркі прасторы і вынікаў.

Падацца можна па спасылцы да 2 лютага 2024 г. Фіналістаў абвесцяць 15 лютага.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.