У нядзелю, 26 лістапада, адбудзецца сустрэча з літоўскім паэтам і пісьменнікам, гісторыкам і дысідэнтам Томасам Венцлавам.
У сваёй лекцыі і адказах на пытанні прафесар агучыць актуальныя і вострыя тэмы гісторыі і сучаснасці.
Удзельнікі атрымаюць магчымасць пагутарыць са спадаром Томасам пра мінулае, сучаснасць і будучыню, а таксама пра непарушную сувязь Літвы і Беларусі.
Уваход вольны. Заўсёды вітаюцца данаты для рэпрэсаваных беларусаў.
Томас Венцлава — знакаміты літоўскі паэт сусветнай велічыні, бліскучы перакладчык, літаратуразнаўца і прафесар Ельскага ўніверсітэта, мысляр і дысідэнт. У 1977 годзе выехаў з Савецкага Саюза па запрашэнні ўніверсітэта Берклі, быў пазбаўлены савецкага грамадзянства. Адзін з заснавальнікаў Літоўскай Хельсінкскай групы.
У эміграцыі каля 20 гадоў падтрымліваў блізкія адносіны з Іосіфам Бродскім і Чэславам Мілашам, многія паэтычныя творы апошняга ён пераклаў на літоўскую мову.
У 2018 годзе Венцлава вярнуўся ў Вільню.
Дата: 26 лістапада
Час: 15.00 (час мясцовы)
Месца: Замак, Naujoji Riovoniu, 10 (2 паверх), Вільня