Суполка «Мова тут» і аўтарка кнігі «Мова 404» Аліна Нагорная запрашаюць 12 жніўня на канцэрт Лявона Вольскага, прэзентацыю відэа па кнізе «Мова 404» і дыскусію пра беларускую мову.
«Мова 404» — гэта кніга пра дыскрымінацыю беларускамоўных у Беларусі. У ёй сабраныя гісторыі людзей, якія размаўляюць па-беларуску ў сваёй краіне і сутыкаюцца праз гэта з асаблівым стаўленнем. Паводле аўтаркі, кніга задумана, каб паказаць і асэнсаваць маштаб праблемы, і такім чынам зрабіць першы крок да яе вырашэння.
Першае выданне гісторыяў моўнай дыскрымінацыі з Беларусі «Мова 404» выйшла ў 2021 годзе. У 2024-м было прэзентавана дапоўненае перавыданне. Таксама «Мова 404» даступная анлайн для бясплатнага чытання.
Нядаўна кніга з’явілася і на рускай мове, бо аўтарка сцвярджае, што беларусаў дыскрымінуюць менавіта расейскамоўныя, часам праз недастатковую інфармаванасць і неразуменне рэальнага становішча.
Уваход на мерапрыемства вольны, данаты вітаюцца.
Дата: 12 жніўня
Час: 19:00
Месца: Paviljonas (Pylimo g., 21B)
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram