У суботу, 24 чэрвеня, у Віцебску адбудзецца першая сустрэча Urban Sketchers, падчас якой усім удзельнікам прапануюць памаляваць Віцебск разам.
«Абавязкова прыходзьце, нават калі ніколі гэтым не займаліся. Для таго, каб пачаць, дастаткова нататніка і алоўка! Уваход вольны!«, — запрашаюць арганізатары.
Urban Sketchers — гэта міжнародная ініцыятыва, што аб’ядноўвае людзей па ўсім свеце, якія малююць ужывую, у тых месцах, дзе яны жывуць і падарожнічаюць. Глабальная супольнасць гарадскіх скетчараў пачала фармавацца ў 2007 годзе, калі журналіст і ілюстратар з Сіэтла Габрыэль Кампанарыа стварыў анлайн-форум «для ўсіх скетчараў, якія любяць маляваць гарады, у якіх яны жывуць і якія наведваюць, з вокнаў сваіх дамоў, з кавярняў, у парку, на рагу вуліц… заўсёды на месцы, а не па фатаграфіях або з памяці.”
Дата: 24 чэрвеня
Час: з 10.00
Месца: арт-прастора «Талстога, 7», вул. Талстога, 7, Віцебск.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram