У Веткаўскім музеі стараабрадніцтва і беларускіх традыцый адкрылі залу народнай беларускай іконы

Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Фёдара Шклярава прэзентаваў незвычайную экспазіцыю – адкрытыя фонды захавання народнай беларускай іконы.

«Зала адкрыццяў», менавіта так будзе называцца новая экспазіцыя, паказвае багатую калекцыю народнай іконы, сабраную за 45-гадовую гісторыю супрацоўнікамі музея.

Адкрыццё выставы «Бог сялянскі, хрысціянскі». Фота: facebook/vetkamuseum

Веткаўскі музей прадстаўляе не толькі культуру стараабрадніцтва, але і беларускія традыцыі. Гэта значная частка працы музея за апошнія 45 гадоў даследаванняў, у спадчыне ўстановы – прыгожыя абрады, фальклор, узорнае ткацтва, розны дэкор дома… І самы таямнічы і мала даследаваны народны беларускі іканапіс!

На сёння калекцыя народнай іконы складае больш за 200 прадметаў і ўключае яркія творы розных стыляў і нават іканапісных майстэрняў. Сярод велічных помнікаў — іконы бабіцкай школы. Яна пакінула творы розных сюжэтаў, памераў, асяроддзя бытавання, нават рознай канфесійнай прыналежнасці.

Фрагмент экспазіцыі выставы «Бог сялянскі, хрысціянскі». Фота: facebook/vetkamuseum

Музей прэзентуе гэты прастору як дыялагічную і плануе адкрываць тут, побач з фондавымі экспазіцыямі, новыя выставы-дыялогі.

У фондавай экспазіцыі «Бог сялянскі, хрысціянскі» прадстаўлены іконы бабіцкай школы (паходзіць з вёскі Бабічы Чачэрскага раёна).

Бабіцкая іканапісная традыцыя пакінула творы розных сюжэтаў, памераў, асяроддзяў бытавання, нават розных канфесійных прылад. Гэта неверагодна каларытныя, маляўнічыя, цёплыя іконы.

Побач з іконамі выставілі карціны Глеба Отчыка.

На наступным тыдні ў зале распачнецца мантаж новай выставы-дыялогу. Побач з бабіцкімі іконамі будуць прадстаўлены карціны іншага беларускага мастака, імя якога не раскрываюць.

Для экскурсійнага наведвання новая зала будзе даступная напрыканцы наступнага тыдня. Таму, калі хочаце наведаць гэтую экспазіцыю да 17 снежня — удакладняйце магчымасць па тэлефоне +375 (2330) 4-27-49 ці пішыце ў асабістыя паведамленні.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.