У Варшаве пройдзе Першы фестываль моды і прыгажосці «Апранай сваё»

Культура
Скрыншот з сайта падзеі.

31 жніўня ў Варшаве адбудзецца Першы фестываль моды і прыгажосці «Апранай сваё». Паказы беларускіх дызайнераў і брэндаў, маркет, канферэнцыя «Беларуская мода ў эміграцыі», лекцыі і майстар-класы — падзея, якая ладзіцца на беларускай пляцоўцы «Прастора», намагаецца аб’яднаць работнікаў індустрыі моды ў выгнанні і стварыць свята для беларусаў, якія жывуць у Польшчы.

Арганізатар івэнту — Незалежная Fashion Cупольнасць (Independent Fashion Community).

Сярод удзельнікаў фестывалю — такія брэнды як KUCHERENKO, КATSUBA, TANUARTI, IKLY VONKU, Марыя Штык, Krasner, A.VALIUK, Соня Тарасюк ды іншыя.

Заснавальнікамі Independent Fashion Community, якое ладзіць падзею, з’яўляюцца фэшн дызайнер Вольга Кучарэнка і стыліст Ганна Прышывалка. Падтрымлівае мерапрыемства Рух Беларускай Салідарнасці.

«Нагодай для стварэння кам’юніці стала найперш эміграцыя, — распавядаюць Вольга і Ганна. — Ва ўмовах змены краіны і ладу жыцця большасць адчуваюць пачуццё страчанасці і разгубленасці, шмат у чым таму, што не бачаць далейшых шляхоў развіцця і росту. Мы вырашылі, што прафесійная супольнасць стане асяроддзем падтрымкі, таму што ў асяродку калег і аднадумцаў заўсёды з’яўляюцца новыя шляхі развіцця і новыя магчымасці».

У праграме фестывалю — паказ брэндаў беларускіх дызайнераў; а гэтаксама запланавана адукацыйна-практычная частка. Да прыкладу, Ганна Прышывалка выступіць з майстар-класам на тэму «Сучаснае беларускае мастацтва і мода», Вольга Кучарэнка — з майстар-класам «Нацыйныя коды ў сучасным дызайне аддзення».

На маркеце падчас форуму можна будзе набыць адзенне, сумкі, аксэсуары, галаўныя ўборы, упрыгожанні як ад беларускіх, так і ўкраінскіх дызайнераў і майстроў.

У Варшаве пройдзе Першы фестываль моды і прыгажосці «Апранай сваё»
Афіша мерапрыемстваў фестывалю ад мастачкі і дызайнеркі Katsuba.

Адной з цікавостак падзеі стане і прэзентацыя новага YouTube-канала пра моду «FASHION LUNCH».

Для ўдзелу ў фестывалі неабходна папярэдняя рэгістрацыя і запіс на майстар-класы.

Уваход па данатах, асобныя майстар-класы аплочваюцца дадаткова.

Час і месца правядзення імпрэзы — 31 жніўня, з 10:00 да 20:00, пляцоўка «Прастора» (Hoża, 41)

Падрабязней пра падзею — тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: