18 траўня ў Варшаве ў Beer Station Praga (ul. Ząbkowska, 5) адбудзецца канцэрт, прымеркаваны да дня нараджэння легенды беларускага панк-року – Аляксандра Кулінковіча.
Усе самыя лепшыя хіты гурта заспяваюць: Зоя Сахончык («Зьмяя»), Алесь Лютыч (:B:N:), Алесь-Францішак Мышкевіч (The Superbullz), Дзяніс Тарасенка («РСП»), Аляксандр Памідораў.
Вядучая — Марына Савіцкая.
Спецыяльны госць — гітарыст гурта Neuro Dubel — Уладзімір Сахончык.
Музыкант, паэт, лідар гурта NeuroDubel Аляксандр Кулінковіч памёр 4 жніўня 2018 года ў 46-гадовым узросце. Упершыню канцэрт яго памяці прайшоў у Мінску ў Prime Hall 18 траўня 2018 года. З таго часу гэтыя імпрэзы сталі традыцыйнымі.
Дата: 18 траўня
Час: 19:00 — дзверы, 19:30 — старт.
Месца: Beer Station Praga — Ul. Ząbkowska, 5.
Квіткі — на ўваходзе.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram