«Снег» — пяшчотны сінгл ад беларускай спявачкі Аляксандры Захарык набірае прагляды на музычных пляцоўках. Крыштальная песня, поўная надзеі, суму, святла, стварае атмасферу каляднай пары, няглядзячы на цяжкі фон. «Просто сегодня пошел снег, может он замедлит твой бег. Мне станет легче узнать, где ты. Ведь снег не прячет следы», — так гучыць прыпеў у кампазіцыі.
«Час запаволіцца, удыхнуць глыбей і паспрабаваць зразумець, што сапраўды важна. [Я] гэта адчуваю, пра гэта песня», — напісала выканаўца ў сваіх сацсетках.
Аляксандра Захарык з’яўляецца аўтарам музыкі сінгла, словы — Аляксандра Захарык, Уладзіслаў Смірноў.
«Снег» — як лёгкі дотык роднага чалавек, снег як усё яшчэ чараўніцтва і прымірэнне.
Слухаць — тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram