У Варшаве пройдзе фестываль беларускай музыкі «Грай»

Беларускі фестываль “Грай” пройдзе ў Варшаве 1 верасня. У музычнай частцы фэсту адбудуцца выступы гуртоў Volski, “Дай Дарогу!”, Dzieciuki, J:Морс, :B:N: і The Superbullz. Afterparty – Papa Bo Selektah. Вядучыя – Марына Савіцкая і Аляксандр Памідораў.

Акрамя музычнай праграмы, можна будзе пачаставацца на фудкорце альбо набыць цікавую і эксклюзіўную рэч на арт-маркеце (карціны беларускіх мастакоў, адзенне, аксэсуары, сувеніры з нацыянальнай сімволікай і г. д.).

Ад 15 гадзіны і да асноўнай музычнай праграмы будзе вольная сцэна, на якой заграюць маладыя беларускія выканаўцы.

Нагадаем, што дабрачынны фэст «Грай» праходзіў летась 3 верасня ў Варшаве. Яго мэта была — падтрымаць беларускіх музыкаў, якія пацярпелі ад рэжыму: частка сродкаў ад імпрэзы была скіравана ў дапамогу творцам.

Квіткі тут.

Час: 1 верасня (пятніца), ад 15:00.

Месца: летняя пляцоўка Odessa Club (ul. Kolejowa 8/10, Warszawa)

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.