Стваральнікі аўдыякніг для дзяцей і дарослых Крысціна Дробыш і Алег Гарбуз запрашаюць дзяцей 6-10 гадоў 10 лістапада і дзяцей 11-17 гадоў 11 лістапада на творчыя сустрэчы.
Госці не толькі раскажуць, як ствараюцца аўдыякнігі, а яшчэ і зачытаюць самыя цікавыя з гісторый. А гледачы таксама змогуць паўдзельнічаць і паспрабаваць сябе ў розных ролях!
Уваход вольны.
«Кніжны воз» – гэта сайт і прыкладанне, дзе бясплатна можна слухаць беларускія дзіцячыя кнігі, запісаных з удзелам прафесійных актораў.
Цяпер на «Кніжным возе» выкладзена 71 кніга для дзяцей і падлеткаў.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram