Ворк-шорп па блэк-аўт вершах, семінар пра негвалтоўны антыфашызм, лекцыя пра тое, як мы здзяйсняем свой выбар, варштат «Як прымаць рашэнні, якія падыходзяць не ўсім», прагляд фільма Віталія Манскага «У промнях сонца», — адны з тых цікавых актыўнасцей, што запланаваны ў межах Фестывалю супраць аўтарытарызму, які праходзіць у Варшаве 1 і 2 ліпеня. Супольнасць Беларускія анархісты Варшавы і Fundacja Kuchnia Konfliktu запрашаюць далучацца да праграмы неканвенцыйнага фэсту, які адбываецца ў ADA Puławska (Puławska, 87).
«У 2020 годзе беларусы паказалі, у першую чаргу самім сабе, што мы — сіла і гэта мы робім палітыку. Палітыка стала нашым жыццём на многія месяцы, а для некаторых — на гады. Але ці маем мы зараз тую сілу? На сцэне — новыя гульцы: Пазняк, ПКК, офіс такі і сякі, НАУ, Каардынацыйная рада, два расколы Байпола — падзі разбярыся, хто варты даверу. Ці стала ў нас саміх за гэты час менш аўтарытарнасці?…», — арганізатары так пазначаюць канцэпт-пытанне, вакол якога будуецца дыскусійнага праграма падзеі.
Шчырыя і неадназначныя размовы, семінары, лекцыі пра палітыку, уладу, дэмакратыю, нацыяналізм і ролю грамадства ў стварэнні беларускай будучыні — супольнасць Беларускія анархісты Варшавы прапануюць абмеркаваць няёмкія, вострыя і надзённыя пытанні, каб зафіксаваць актуальны стан палітычнай думкі і дзеяння.
Так, у рамках сённяшняга блока мерапрыемстваў арганізатары запрашаюць на варштаты «Голас як інструмент нашай бачнасці», «Як звязаныя ўлада ў палітыцы і адчуванне ўласнага бяссілля?», лекцыю «Негвалтоўны антыфашызм — што гэта і чаму неабходна тут і цяпер»; таксама сёння ж адбудзецца паказ вядомай дакументальнай стужкі Віталя Манскага пра Паўночную Карэю «У промнях святла».
Заўтра расклад выглядае такім чынам:
Варштаты (майстар-класы)
На варштаты патрэбна папярэдняя рэгістрацыя. Падрабязна пра падзею — тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram