У Варшаве на беразе Віслы прайшоў Hučna Fest — фотафакт

Главное
Музычная сцэна на Hučna Fest. Фота: reform.news.

Hučna Fest пачаўся у 13 гадзін з літаратурнай праграмы. Арганізатары — Беларускі ПЭН і Free Belarus Center — вырашылі прысвяціць яе жаночай і квір літаратуры. «За апошні час з’явілася вялікая колькасць талетавітых беларусак, якія разбіваюць ушчэнт стэрэатыпы пра абмежаванасць жаночай літаратуры і засяроджанасць яе на вузкіх спецыфічных тэмах», — прэзентавала літаратурную частку вядоўца Крысціна Дробыш.

У Варшаве на беразе Віслы прайшоў Hučna Fest - фотафакт
Юстына Карпіловіч на прэзентацыі зборніка вершаў «Астралябія Божых таямніц» Анхелы Эспіносы Руіс. Фота: reform.news.

Напачатку адбылася прэзентацыя зборніка вершаў «Астралябія Божых таямніц» Анхелы Эспіносы Руіс. Вершы са зборніка былі перакладзены на музыку Юстынай Карпіловіч і Змітром Бартосікам і прагучалі ў музычным выкананні Юстыны.

У Варшаве на беразе Віслы прайшоў Hučna Fest - фотафакт
Дыскусія аб жаночай беларускай літаратуры. Фота: reform.news

Беларускую жаночую літаратуру і яе сучасны стан абмяркоўвалі  Наста Кудасава, Света Бень, Ганна Кандрацюк, Кася Чэкатоўская. Мадэравала дыскусію тоні лашдэн. «Што можа прапанаваць беларуская літаратура супольнасцям у 2024-м? Якая роля літаратарак у асэнсаванні асабістай і калектыўнай памяці, рэфлексіі над траўматычнымі падзеямі нядаўняга мінулага і пошуку стратэгій аднаўлення?», — такія пытанні былі пастаўлены перад удзельніцамі.

Але самыя цікавыя разважанні прагучалі ў адказ на пытанне: «На якія запыты адказвае сёння літаратура?». Кася Чэкатоўская піша свае п’есы на тэмы, што хвалююць яе, і часам гэта супадае з тым, што цікава іншым. Аднак яна заўважыла, што гледачу адгукаюцца сёння містычныя творы, бо людзям хочацца выйсці за межы рэалізму.

Наста Кудасава ў адказе на гэтае пытанне расказала пра свой досвед 2020 года: «Паэзія адгукаецца найперш, бо верш — невялікая форма. У паэзіі прасцей адрэагаваць на тое, што з намі здараецца. І ў 2020 годзе ў мяне з’явілася адчуванне вялікай сувязі з людзьмі. У адзін міг з’явілася нашмат больш чытачоў, калі я пачала фіксаваць тое, што з намі адбываецца, калі пачала пісаць імгненныя вершы-рэпартажы, каб проста пакінуць дэталі ў памяці. У нейкі момант я нават адчула небяспечнае пачуццё сваёй запатрабаванасці. Для аўтара гэта заўсёды небяспечна, трэба заўсёды памятаць, што ты сам па сабе. Зважаць на нейкія запыты — не заўсёды добра. Цяпер я стараюся асэнсаваць тую сітуацыю, у якой апынулася, і я зноў адчуваю, што ў людзей ёсць патрэба прыходзіць на вечары паэзіі, слухаць мяне, бо гэта калектыўныя тэрапія. Бо не кожны можа словам назваць тое, што ён адчувае, а паэт можа.

Я выконваю сваю спрадвечную функцыю, а людзі прыходзяць паплакаць на гэтых вечарынах, у вершаваных словах пражыць тое, што яны самі не маглі сабе назваць. Але мне бывае цяжка рэагаваць на падзеі 2020 і 2022 года, бо я баюся трапіць у пастку спекулятыўнасці. Трэба слухаць сябе і памятаць пра сваю асабістую дарогу. Мне таксама, як Кася сказала, хочацца выйсці з гэтай рэальнасці.

Часам і чытачы просяць, што давайце вершы пра каханне пачытаем, як раней. Але ж нічога не змянілася, людзі застаюцца за кратамі і я памятаю пра іх штодня… Але ў мяне ўжо няма сіл пра гэта пісаць і з’яўляецца эскапізм. Многія творцы таксама адчуваюць падобнае, тады яны ці яны сыходзяць з прафесіі, ці працуюць з іншымі тэмамі. Еднасць з чытачамі я адчуваю дагэтуль. І беларуская літаратура, у прыватнасці, паэзія жыве сваё жывое, сапраўднае жыццё».

У Варшаве на беразе Віслы прайшоў Hučna Fest - фотафакт
Абмеркаванне кнігі «Час пустазелля» Ганны Янкуты. Фота: reform.news.

Пасля дыскусіі Крысціна Дробыш паразмаўляла з пісьменніцай Ганнай Янкутой — аўтаркай кнігі «Час пустазелля». Кніга пачыналася як дзённік, і намеру яго друкаваць спадарыня Ганна не мела. Яна стала весці яго ў 2022 годзе, калі пачалася вайна, бо ёй здавалася, што вакол адбываецца гісторыя, настолькі вялікая, страшная і важная, што трэба запісваць усе сведчанні. Гэта былі і звычайныя рэчы, і нейкія знакі, і свае рэфлексіі з нагоды падзей… «У нейкі момант я зразумела, што ў іх ёсць сюжэт, — расказала Ганна Янкута. — А што падказала выдаць гэтыя запісы? Для мяне ў 2020-м і ў 2022-м было вельмі важна чытаць сведчанні людзей, каб асэнсаваць, што ўсе мы перажываем нешта падобнае. І гэта дапамагло зразумець, што са мной усё ў парадку».

У Варшаве на беразе Віслы прайшоў Hučna Fest - фотафакт
Hučna Fest. Фота: reform.news.

Таксама на літаратурнай сцэне адбыліся музычна-перфарматыўныя чытанні квір-літаратуры ў выкананні яе аўтарак і аўтараў, а таксама музычны сэт ад праекта WTBSK на працягу ўсіх чытак. Гэта праект музыкаў Светы Бень і Сяргея Навіцкага, у якім паэзія спалучаецца з эксперыментальнай электроннай музыкай.

Падчас фэсту працавала пляцоўка беларускіх незалежных выдаўцоў — Gutenberg Publisher, Skaryna Press, «Янушкевіч», Hochroth Minsk, Kamunikat, дзе можна было набыць беларускія кнігі, сувеніры і мастацкія артэфакты.

У Варшаве на беразе Віслы прайшоў Hučna Fest - фотафакт
Пляцоўка беларускіх незалежных выдаўцоў.Фота: reform.news.

На асобнай пляцоўцы адбылася сустрэча з двума цікавымі беларускімі мастакамі — Дар’яй Цемрай і Аляксандрам Адамавым. «Наколькі рэальна беларускім мастакам заняць сваю нішу ў еўрапейскім мастацтве?», — задала ім пытанне мадэратарка Вольга Мжэльская. «Калі асобна мастакам, то гэта цяжка рабіць, гэта трэба знаёмствы, нетворкінг і праца з куратарамі», — адказала Дар’я Цемра. Яна падзялілася зменамі ў сваёй творчасці апошнім часам. Напрыклад, яна зняніла чорны колер адзення на белы, таму што цяпер прыйшоў час для мастацтва не толькі рэфлексаваць пакуты, але і лекаваць.

У Варшаве на беразе Віслы прайшоў Hučna Fest - фотафакт
Вольга Мжэльская, Дар’я Цемра і Аляксандр Адамаў. Фота: reform.news.

На адмысловай алеі былі прадстаўлены розныя арганізацыі, напрыклад, Free Belarus center, VODBLISK, Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі, Заадзіночанне беларускіх стэдэнтаў, Беларускі моладзевы хаб, Рух беларускай салідарнасці, Беларускія студэнты за свабоду і іншыя. Там жа праводзіліся воркшопы для дзяцей і розныя квэсты для дарослых.

У Варшаве на беразе Віслы прайшоў Hučna Fest - фотафакт
Hučna Fest. Фота: reform.news.
У Варшаве на беразе Віслы прайшоў Hučna Fest - фотафакт
Hučna Fest. Фота: reform.news.

У Варшаве на беразе Віслы прайшоў Hučna Fest - фотафакт

На асобнай пляцоўцы можна было згуляць у пінг-понг за данаты ў падтрымку палітвязняў.

У Варшаве на беразе Віслы прайшоў Hučna Fest - фотафакт
Hučna Fest. Музычная сцэна. Фота: reform.news.

Бліжэй да 18 гадзін на музычнай сцэне з’явіўся вядоўца Мікіта Мелказёраў, які аб’явіў першы гурт — Syndrom Samazvanca. Напачатку гледачы хаваліся ад сонца на вялікіх прыступках у ценю Музея сучаснага мастацтва, аднак пазней перамясціліся непасрэдна да сцэны, каб патанчыць пад музыку яшчэ трох гуртоў — NOCHY, LEIBONIK і Разбітае Сэрца Пацана.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: