У нядзелю, 13 жніўня, у касцёле святога Аляксандра пройдзе чарговы канцэрт беларускіх музыкаў.
У праграме — Бах і Вівальдзі, Пергалезі і Страдэла, Манюшка і Агінскі.
Выступаюць: Вікторыя Куцько — арган; Наталля Шыбко – сапрана; Дзмітрый Апяцёнак — тэнар; Ігнацый Антоні Данько.
Падчас канцэрта можна будзе ахвяраваць на гуманітарныя мэты.
Канцэрты беларускіх музыкаў у касцёле святога Аляксандра сталі ўжо традыцыяй. 29 студзеня тут адбыўся першы з серыі канцэртаў, накіраваных на развіццё і папулярызацыю сучаснага беларускага музычнага мастацтва. Праграма складалася з твораў сучасных беларускіх кампазітараў, а таксама класікаў сусветнай музыкі. А 21 траўня тут выступілі Ягор Забелаў і Вольга Падгайская — у межах праекта «Канцэрты беларускіх музыкаў». Кампазітарка Вольга Падгайская выконвала свае новыя творы для аргана.
Уваход вольны.
Дата: 13 жніўня
Час: 15.00 (час мясцовы)
Месца: касцёл святога Аляксандра, пл. Трох Крыжоў, 10/14, Варшава
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram