У Варшаве адбудзецца музычны перформанс «Дзяды»

Легендарны беларускі паганскі блэк-метал гурт Znich пакажа 2 лістапада на Варшаўскай сцэне Chmielna музычны перформанс «Дзяды».

Znich — адзін з першых паганскіх метал-гуртоў у Беларусі. Група была ўтворана восенню 1996 года. За час свайго існавання гурт выступаў на розных фестывалях і канцэртах як у Беларусі, так і за мяжой (Польшча, Літва, Латвія, Расія, Украіна, Францыя). Выкарыстанне аўтэнтычных інструментаў, спалучэнне традыцыйных вакальных тэхнік і моцнага гроўлінгу адрозніваюць групу ад многіх прадстаўнікоў стылю.

Квіткі коштам ад 30 злотых можна набыць тут.

Дата: 2 лістапада

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Scena Chmelna, Nowy Świat, 27A, Варшава.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.