Сёння ў польскай сталіцы пройдзе лірніцкі канцэрт Сержука Доўгушава і гурта мужчынскіх спеваў

Сяржук Доўгушаў – вядомы беларускі музыкант, папулярызатар традыцыйнай культуры, аўтар і стваральнік шматлікіх творчых праектаў.

На канцэрце 1 лістапада адбудзецца першы выступ яго новага калектыву – Гурта беларускага мужчынскага спеву.

Як адзначае сам музыка, традыцыя беларускага мужчынскага спеву цяпер пад пагрозай знікнення, таму не так даўно ў Варшаве ён вырашыў заснаваць мужчынскі хор: каб захоўваць і адраджаць унікальную культуру выканання.

Уваход на канцэрт вольны

Дата: 1 лістапада

Час: 12.30

Месца: Дольны касцёл Святога Аляксандра, пляц Трох крыжоў, Варшава.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!