У Варшаве адбудзецца цырымонія ўручэння Прэміі Анемпадыстава

Культура

7 траўня назавуць пераможцу прэміі Анемпадыстава за найлепшую вокладку. На ўрачыстай цырымоніі будзе абвешчана імя аўтара ці аўтаркі найлепшай вокладкі для кнігі, выдадзенай у 2022 годзе.

Спецыяльны госць імпрэзы – Лявон Вольскі, які заспявае песні на вершы Міхала Анемпадыстава.

Сёлета да фінальнага этапу прэміі дайшло 8 вокладак, абраных у кароткі спіс прафесійным журы:

  • Выдавецтва «Вясна» – вокладка кнігі Альгерда Бахарэвіча «Вершы»
  • Анатоль Лазар – вокладка кнігі Янкі Купалы «Выбранае»
  • Анатоль Лазар – вокладка кнігі Васіля Быкава «Знак Бяды»
  • Яна Галушкіна, VEHA – вокладка кнігі VEHA «Людзі Лесу / Ludzi Lesu»
  • Кацярына Пікірэня – вокладка кнігі Ганны Комар «Мы вернемся»
  • Кацярына Пікірэня – вокладка кнігі Вальжыны Морт «Песні для мёртвых і ўваскрэслых»
  • Кацярына Пікірэня – вокладка кнігі Макса Шчура «Там, дзе нас няма»
  • Юлія Лар’янава, Таня Скарынкіна – вокладка кнігі Тані Скарынкінай «YESМАМОЧКА»

Цырымонія адбудзецца 7 траўня ў Музеі Вольнай Беларусі ў 18:00, яе будзе праводзіць Беларускі ПЭН разам з тэлеканалам «Белcат».

Прэмія заснавана ў 2019 годзе ў памяць пра чалавека многіх талентаў – мастака, паэта, фатографа, дызайнера, публіцыста, культуролага Міхала Анемпадыстава, які пайшоў з жыцця шэсць гадоў таму. Апошнім разам прэмія ўручалася ў 2022 годзе. Гэта быў першы год, калі прэмія праходзіла не ў Беларусі. Пераможцам тады стаў дызайнер Анатоль Лазар, які стварыў вокладку кнігі «(Не)расстраляныя» пра беларускіх культурных дзеячаў – ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: