Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта запрашае на Міжнародную навуковую канферэнцыю “Мова, літаратура і культура Беларусі ў Польшчы і свеце”, якая пройдзе 1 і 2 чэрвеня.
Удзел прымуць навукоўцы з Польшчы, Беларусі, Чэхіі, Латвіі, Літвы, Славеніі і Вялікабрытаніі.
Упершыню будзе працаваць і студэнцкая секцыя.
На пленарным паседжанні навукоўцы паразважаюць пра лёс беларускай мовы (prof. Arnold McMillin, Лондан), пра канцэпт Радзімы ў моўнай карціне свету беларусаў (Алена Рудэнка, Люблін), пра мову як вызначальнік нацыянальнай прыналежнасці (Joanna Getka, Варшава) і беларускую мову як мэтавую ў паэтычным перакладзе славацкай паэзіі (Вікторыя Ляшук, Banská Bystrica, Славакія).
А з 12.20 запланаваны пасяджэнні ў 2 секцыях — «Беларуская мова» і «Літаратура і культура Беларусі». У межах секцый адбудуцца 15-хвілінныя выступленні ў стацыянарнай або дыстанцыйнай форме на англійскай, польскай і беларускай мовах.
З 2 чэрвеня праца секцый распачнецца з 10.00. Будуць працаваць літаратуразнаўчая і культуразнаўчая секцыя, а таксама студэнцкая.
З праграмай і раскладам секцый можна пазнаёміцца тут.
Падзея будзе адбывацца па адрасе Варшава, Dobra, 55.
На канферэнцыю ўваход вольны.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: